Кінбурн

крэпасць

Кінбурн (турэцк.: Kılburun — перакладаецца як «тонкія валасы») — асманская крэпасць, заснаваная ў XV ст. на Кінбурнскай касе ў вусьці Дняпра. Знаходзіўся ў заходняй частцы Кінбурнскай касы (цяпер каля вёскі Пакроўскэ Мікалаеўскага раёна Мікалаеўскай вобласці).

Крэпасць
Кінбурн
46°33′40″ пн. ш. 31°31′27″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата скасавання 1857
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Разам з іншай крэпасцю — Ачакіў, размешчанай насупраць, кантралявала суднаходства паміж Дняпроўска-Бугскім ліманам і Чорным морам. Крэпасць мела некалькі бастыёнаў з дальнабойнай артылерыяй, даўжыня яе каменных сцен складала каля 100 м. У яе межах было размешчана 80 дамоў і мячэцяў . Насельніцтва складалі салдаты гарнізону і члены іх сем’яў — усяго 500—700 чалавек. Тут знаходзіўся адзін з цэнтраў гандлю рабамі. У 1669, 1688 і 1692 гадах крэпасць падвяргалася нападам запарожскіх казакоў. У 1736 годзе рускія войскі захапілі і разбурылі крэпасць. Асманы аднавілі яе, але ў 1774 годзе яна перайшла да Расійскай імперыі. 1 (12) кастрычніка 1787 года рускія войскі на чале з генерал-аншэфам Аляксандрам Суворавым каля крэпасці разбілі асманскі дэсант. У гэтай бітве прымалі актыўны ўдзел украінскія казакі Чарнаморскай флатыліі.

На працягу 1789 года працягваліся бітвы пад Кінбурнам з удзелам чарнаморцаў і чарнаморскіх казакоў. 1790 годзе Кінбурнскі бок з крэпасцю быў далучаны да тэрыторыі Чарнаморскага казацкага войска і стварылі тут цэнтр ваеннай паланкі. Па ўмовах Яскай мірнай дамовы 1791 года Асманская імперыя прызнавала перадачу Кінбурна Расійскай імперыі.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя крэпасць уяўляла сабой квадратны ў плане форт з вуглавымі бастыёнамі, круглай батарэяй і земляным умацаваннем з боку касы. У кастрычніку 1855 года падчас Крымскай вайны ён быў значна пашкоджаны артылерыйскім агнём англа-французскага флоту. Па ўмовах Парыжскага мірнага дагавора крэпасць была разабрана, з таго часу не рэстаўравалася і не выкарыстоўвалася ў якасці ваеннага аб’екта.

У другой палове XIX стагоддзя на тэрыторыі крэпасці існавала паселішча, тут была пабудавана царква, адкрыўся філіял аднаго з прыватных банкаў, мясцовыя жыхары займаліся рыбалоўствам. У XX стагоддзі тэрыторыя пасёлка ўвайшла ў склад Чарнаморскага біясфернага запаведніка. На пачатак 2000 гадоў тут захаваліся толькі рэшткі земляных валоў.

Літаратура

правіць
  • Бачинська О. А. Кінбурн Архівавана 17 серпня 2016. // 326 // Енциклопедія історії України[ru] : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій[ru] (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: «Наукова думка[ru]», 2007. — Т. 4 : Ка — Ком.— С. 326. — ISBN 978-966-00-0692-8. (укр.)
  • Гриневецкий С., Зонн И., Жильцов С. Черноморская энциклопедия. — М. : Международные отношения, 2006. — ISBN 5-7133-1273-9.
  • Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  • Петров А. Вторая турецкая война в царствование имп. Екатерины II, т. 1. СПб., 1880;
  • Алексеев В. А. Сражение при Кинбурне. 1 октября 1787 г. «Военно-исторический сборник», 1913, № 1;
  • Строков А. А. История военного искусства, т. 1. М., 1955;
  • Бескровный Л. Г. Русская армия и флот в XVIII в. -. М., 1958.
  • Карпенко В. А. Кінбурнська коса, Нарис. — Одесса: Маяк, 1977. — 48 с.
  • Рымбы: некоторые ист. факты о Кинбурне и описание насел. пункта Рымбы, входящего в состав с. Покровское (Покровские-Хутора) [Николаев. обл.] / Василий Васильевич Зелинский. — Изд 1-е. — Запорожье: Статус, 2017. — 187, [2] с.: ил., портр.; 21 см. — (История родного края). — Библиогр. в подстроч. примеч. — Имен. указ.: с. 178—187. — 100 экз. — ISBN 978-617-7353-47-VII

Спасылкі

правіць