Лада Віктараўна Алейнік
Лада Віктараўна Алейнік (нар. 19 сакавіка 1970, в. Чапліцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.
Лада Віктараўна Алейнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1970 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Віктар Браніслававіч Дайліда |
Род дзейнасці | літаратурная крытык, літаратуразнаўца |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Людміла Сінькова |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і пісьменніка Віктара Дайліды. У 1994 годзе закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратуры». Закончыла аспірантуру філалагічнага факультэта БДУ. У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Творчая індывідуальнасць Лукаша Калюгі: праблема стылю» (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар Людміла Сінькова. Дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ. Адначасова працавала ў часопісе «Полымя», газеце «Літаратура і мастацтва».
Творчасць
правіцьАўтар кнігі «Пясочны гадзіннік: Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі» (Мн.: Літаратура і мастацтва, 2010), больш за 60 навуковых публікацый, шэрагу рэцэнзій і аглядаў у беларускай перыёдыцы.
Бібіліяграфія
правіць- Алейнік Л. А. Сакрэты шчасця, або Выхаванне літаратурай (проза Аляксея Якімовіча для дзяцей) // Пясочны гадзіннік. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 248 с. — ISBN 978-985-6941-42-2.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Старонка Лады Алейнік на сайце філагічнага факультэта БДУ
- Блог Лады Алейнік
- Алейнік Л. А., Лапіцкая А. М. Каму чытаць «Міколку-паравоза»? // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: РВУ «Выдавецкі дом "Звязда"», 15 жніўня 2014. — В. 4781. — № 32. — С. 8.