Лаклан

рака ў Аўстраліі, прыток Марамбіджы

Ла́клан[1] (англ.: Lachlan River) — рака ў паўднёва-ўсходняй частцы Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Уэльс, правы прыток ракі Марамбіджы (басейн ракі Мурэй).

Лаклан
англ. Lachlan River
Характарыстыка
Даўжыня каля 1500 км
Басейн каля 85 000 км²
Расход вады 42 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Вялікі Водападзельны хрыбет, за 13 км ад горада Ганінг
 • Каардынаты 34°46′06″ пд. ш. 149°26′25″ у. д.HGЯO
Вусце Марамбіджы
 • Месцазнаходжанне за 210 км ад вусця
 • Каардынаты 34°21′17″ пд. ш. 143°56′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Марамбіджы → Мурэй → Вялікі Аўстралійскі заліў
Краіна
Рэгіён Новы Паўднёвы Уэльс
physical
Лаклан
Лаклан
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі каля 1500[2][3] км (1339[4] км). Плошча вадазбору каля 85 000[3] (84 690[2]) км². Сярэдні расход вады 42[3] м³/с. Рака бярэ пачатак на заходніх схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта, за 13[2] км ад горада Ганінг. Ніжняе цячэнне па раўніннай мясцовасці. Упадае ў раку Марамбіджы за 210 км ад яе вусця[2].

Рака перасыхае ў засушлівы перыяд. Сцёк зарэгуляваны сістэмай вадасховішчаў. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ў перыяд летніх дажджоў.

Упершыню даследаваная ў 1815 годзе Д. Эвансам (Sir (George) De Lacy Evans) і названая ў гонар пятага губернатара Новага Паўднёвага Уэльса Лаклана Макуоры (Lachlan Macquarie).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  2. а б в г Lachlan River // Encyclopaedia Britannica (англ.)
  3. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 245. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  4. Река Лаклан // Австралия. Путеводитель по Австралии. (руск.)

Літаратура правіць

  • Лаклан // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 245. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Лаклан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 108.

Спасылкі правіць