Лань у Беларусі
Лань для Беларусі — від сысуноў, які не з’яўляецца абарыгенным для гэтай тэрыторыі, але на працягу стагоддзяў некалькі разоў больш-менш паспяхова інтрадукаваўся і вольна жыў у гэтай мясцовасці. У XXI стагоддзі ў чарговы раз прыкладаюцца намаганні для аднаўлення вольнай папуляцыі лані і мяркуецца, што магчыма рэінтрадукцыя гэтага віду ў беларускія лясы[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/%D0%9B%D0%B0%D0%BD%D1%8C_%D1%83_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC_%D0%B7%D0%B0%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%BA%D1%83.jpg/250px-%D0%9B%D0%B0%D0%BD%D1%8C_%D1%83_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC_%D0%B7%D0%B0%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%BA%D1%83.jpg)
Гістарычныя звесткі
правіцьМяркуюць, што яшчэ ў пачатку XVIII стагоддзя была акліматызавана ў беларускіх лясах[2]. Неаднаразова завозілі ў Белавежскую пушчу ў 2-й палове XIX стагоддзя, разводзілі як аб’ект для палявання каранаваных асоб. У 1914 годзе ў пушчы было каля 1,5 тысяч ланяў[2]. У Першую Сусветную вайну поўнасцю знішчана. У 1932 годзе 8 асобін былі завезены ў Налібоцкую пушчу з Германіі, размножыліся, але за час Вялікай Айчыннай вайны пагалоўе рэзка скарацілася, а пасля скасавання Вялаўскага запаведніка ланяў не стала[2]. У 1963 5 жывёлін завезлі ў Белавежскую пушчу з Польшчы. У наступныя гады ланяў у белавежскіх лясах не выяўлена[2]. Наступныя спробы рэакліматызацыі лані былі няўдалыя[1].
Сучасная папуляцыя
правіцьУ цяперашні час прадпрынятая яшчэ адна спроба для рэакліматызацыі лані на тэрыторыі Беларусі — завезеныя лані ў Белавежскую пушчу, некаторыя лясгасы, заасад[1].
У 2013 годзе з падтрымкай спецыялістаў навукова-практычнага цэнтра па паляўніцтвазнаўстве «Чырвоны Бор» пачалі спробы па рэакліматызацыі лані ў Беларусі. На самай поўначы Беларусі ў лес выпусцілі 300 жывёл, у тым ліку 64 самца, 165 самак і 71 сяголетак[3]. Ланяў купілі ў Літве. Дзесяць месяцаў яны правялі ў карантыне, адаптаваліся і нават далі прыплод. Выпуск жывёл у дзікую прыроду стаў сапраўднай падзеяй[4]. Яны разбрыліся па лясах Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў[3].
Прыкладна з 2015 года існуе таксама папуляцыя ланяў у Слуцкім раёне. На 2019 год 14 асобін утрымліваліся ў вальеры Слуцкага лясгаса, але ў планах стварыць папуляцыю на вольным выгуле[5].
Дынаміка агульнай колькасці
правіць![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/eyl4eskf1hdluvml1lyyyddj783hpwc.png)
Дынаміка здабычы
правіць![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/me94eo5t8em3wcfod63k3zaxphihoio.png)
Утрыманне ў няволі
правіцьУ Беларусі лані ўтрымліваюцца ў Акцябрскім[6], Мінскім, Гродзенскім і Віцебскім заапарках і ў Магілёўскім заасадзе.
Біялогія
правіцьСілкуецца лань летам травяністай расліннасцю (метлюжковыя, парасонавыя, бабовыя) і лісцем хмызнякоў. Зімой есць парасткі і кару драўняна-хмызняковай расліннасці (хвоя, елка, ядловец, клён, рабіна, асіна, вярба, брызгліна, дуб і інш.)[1]. Могуць есці жалуды, грыбы, ягады. Узімку лань добра есць падкормку — сена і венікі з лісцяных парод. У перыяд росту рогаў інтэнсіўна наведваюць саланцы. Раслінамі-індыкатарамі голаду выступаюць бяроза, вольха шэрая і чорная, бружмель. Пасуцца ў асноўным раніцай і ўвечары. Летам рэгулярна наведваюць вадапоі[1].
Значэнне
правіцьКаштоўная паляўніча-прамысловая жывёла, перспектыўная для рассялення ў лясах на поўдні Беларусі[2].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д Лань европейская Cervus dama (руск.)
- ↑ а б в г д С. В. Шостак. Лань // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б В белорусских лесах появилась лань (руск.)
- ↑ В Беларуси создали первую вольноживущую популяцию лани европейской (руск.)
- ↑ В Слуцком районе «поселилась» европейская лань (руск.)
- ↑ Государственное учреждение «Октябрьский зоопарк» Архівавана 6 жніўня 2022. (руск.)
Літаратура
правіцьСпасылкі
правіцьЛань у Беларусі на Вікісховішчы |
- Лань европейская Cervus dama (руск.)
- Ресурсы охотничьей фауны 2015 (руск.)