Ларыса Ільінічна Рулёва
Ларыса Ільінічна Рулёва (15 лютага 1952, Мінск) — беларускі тэатральны мастак.
Ларыса Ільінічна Рулёва | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | сцэнограф |
Тэатр | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1975 годзе. 3 1980 года мастак, з 1993 года галоўны мастак Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года.
Творчасць
правіцьМастацкі густ, здольнасць дакладна адчуць стылістыку спектакля і зрабіць яго зрокавы вобраз выразным і відовішчным вызначаюць яе лепшыя работы. Сярод іх сцэнаграфія спектакляў: «Як гартавалася сталь» паводле М. Астроўскага (1981), «Нечаканыя госці» Э. Нізюрскага (1988), «Падонкі» Я. Главацкага (1989), «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча (1995), «Шчаслівыя жабракі» паводле К. Гоцы (1997), «Антыгона» паводле Ж. Ануя і Сафокла (1998). Чарадзейны свет з яркімі маляўнічымі фарбамі ўласцівы казачным пастаноўкам: «Бембі » паводле Ф. Зальтэна (1979), «Кот у ботах » паводле Ш. Перо (1981), «Рыгорка — Ясная зорка» А. Вярцінскага (1986), «Ноч на Івана Купалу» Ю. Куліка (1995), «Голы кароль» Я. Шварца (1996), «Ніхто не паверыць» паводле Я. Экхольма (1997), «Сястра мая русалачка» Л. Разумоўскай (1999), «Дарога на Віфлеем» С. Кавалёва (2000), «Рыцар сонца» П. Васючэнкі (2002).
Афармляла асобныя спектаклі ў тэатрах Масквы, Кіева, Кішынёва, Рыгі.
Літаратура
правіць- Дз. У. Стэльмах. Рулёва Ларыса Ільінічна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Сцегаў Н. Гэты сур’ёзны свет казкі… // Мастацтва Беларусі. 1983. № 8;
- Сачанка Г. Казачны пачатак // Маладосць. 1984. № 10.