Ларыса Сямёнаўна Латыніна

(Пасля перасылкі з Ларыса Латыніна)

Ларыса Сямёнаўна Латы́ніна (27 снежня 1934, г. Херсон, Украіна) — украінская спартсменка (спартыўная гімнастыка). Заслужаны майстар спорту СССР (1956), заслужаны трэнер СССР (1972), суддзя міжнароднай катэгорыі (1968).

Ларыса Латыніна
Latinina portret.jpeg
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства Сцяг СССР
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Дата нараджэння 27 снежня 1934(1934-12-27) (85 гадоў)
Месца нараджэння Херсон, Украінская ССР
Рост 161 см
Вага 52 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Скончыла Кіеўскі інстытут фізічнай культуры (1959). Старшы трэнер жаночай зборнай каманды СССР (1966—77), дзяржтрэнер Маскоўскага спарткамітэта (1980—90).

Уладальніца 18 медалёў Алімпійскіх гульняў, 9-разовая чэмпіёнка XVI, XVII і XVIII Алімпійскіх гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія — у асабістым і камандным першынствах, апорных скачках, вольных практыкаваннях; 1960, Рым — у асабістым і камандным першынствах, вольных практыкаваннях; 1964, Токіа — у камандным першынстве і вольных практыкаваннях). Абсалютная чэмпіёнка свету (1958, 1962), Еўропы (1957, 1961), СССР (1961—62). Да 2012 з'яўлялася ўладальніцай найбольшай колькасці медалёў у гісторыі сучасных Алімпійскіх гульняў (яе рэкорд перакрыў амерыканскі плывец Майкл Фелпс).

Аўтар успамінаў «Гімнастыка праз гады» (1977).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Латыніна // БЭ ў 18 т. Т. 9. — Мн., 1999.

СпасылкіПравіць

Шаблон:Алімпійскія чэмпіёнкі ў спартыўнай гімнастыцы - Індывідуальнае першынство