Ларыса Мадэстаўна Пілатовіч

(Пасля перасылкі з Ларыса Пілатовіч)

Ларыса Мадэстаўна Пілатовіч (нар. 27 ліпеня 1947, пас. Градзекава, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Ларыса Мадэстаўна Пілатовіч
Дата нараджэння 27 ліпеня 1947(1947-07-27) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1972 годзе БПІ. Працавала архітэктарам у БелНДІПгорадабудаўніцтва. З 1983 года выкладчык у Мінскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: ПДП Усходняга жылога раёна ў Наваполацку (1974), генпланы г. Дзісна (1977), г.п. Узда (1982), г.п. Руба (1979) і г. Беразіно (1983).

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар шэрагу навучальных праграм па архітэктуры для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі.

Узнагароды правіць

За вялікі асабісты ўнёсак у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў-архітэктараў узнагароджана граматамі Беларускага саюза архітэктараў (1991, 2006), Адміністрацыі Партызанскага раёна (2007), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2001).

Сям’я правіць

У шлюбе з архітэктарам Ігарам Пілатовічам.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Пилотович Лариса Модестовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Пилотович Лариса Модестовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)