Леанід Ільіч Гурскі

вучоны

Леанід Ільіч Гурскі (нар. 10 студзеня 1936, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, атамнай фізікі, мікраэлектронікі і матэрыялазнаўства. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1978).

Леанід Ільіч Гурскі
Дата нараджэння 10 студзеня 1936(1936-01-10) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Аляксандр Леанідавіч Гурскі
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера фізіка цвёрдага цела, атамная фізіка, мікраэлектроніка і матэрыялазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1973) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1959).

У 1956—1961 гадах канструктар спецыяльнага канструктарскага бюро Саўнаргаса БССР, у 1961—1993 гадах аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела Фізіка-тэхнічнага інстытута АН Беларусі.

З 1993 года намеснік старшыні — галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1995 г. — Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь). У 1995—2001 гадах начальнік аддзела прыродазнаўчых навук Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З 2001 года прафесар кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[1][2][3].

Узнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія БССР (1984) за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку тэхналогіі і арганізацыю высокарэнтабельнай масавай вытворчасці нізкапарогавых вялікіх інтэгральных мікрасхем на камплементарных метал-вокісел-паўправаднік структурах.

Навуковая дзейнасць правіць

Упершыню на аснове прапанаванай мадэлі атама, якая змяшчае вірыял, і дынамічных сіметрый фізічна абгрунтаваў сіметрыйныя ўласцівасці Перыядычнай сістэмы і разлічыў мультыплеты, змест якіх цалкам пацверджаны эксперыментальна ўсталяваным складам электронных абалочак для ўсіх хімічных элементаў. Эксперыментальна выявіў новыя з’явы — высокатэмпературная першасная рэкрышталізацыя ў нанапамерных гетэрагенных матэрыялах; утварэнне пры дэфармацыі металаў ячэістай дыслакацыйнай структуры ў аб’ёме і аморфнага пласта на паверхні; анамальнае павелічэнне шчыльнасці дыслакацый пры дэфармацыі зрухам; утварэнне ў структурах метал-дыэлектрык-паўправаднік радыяцыйных дэфектаў пры высокаполевай інжэкцыі электронаў; анамальнае павелічэнне фіксаванага зарада пры высокіх тэмпературах у дыяксідзе крэмнію; утварэнне ў шматкампанентных сістэмах злучэнняў і азеатропных сумесяў, недысацыіруючых пры змене агрэгатнага стану рэчыва. Стварыў некалькі пакаленняў прыбораў і аўтаматызаваных комплексаў для кантролю фізічных уласцівасцей металаў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў, характарыстык кандэнсатараў, дыёдаў, транзістараў, мікрасхем, вадкакрышталічных індыкатараў, прэцызійных рэзістараў, цэлюлозы, матэрыялаў у глыбокім вакууме, дынамічных характарыстык пры выпрабаванні тарпед, аптычных характарыстык выходных вокнаў звышмагутных ВК-лазераў. На эфектах рэзананснага тунэлявання электронаў у квантуючых арыентаваных палях структур метал-дыэлектрык-паўправаднік з грэйтынгавай кіруючай сістэмай распрацаваў метады фарміравання квантавых ям і квантавых кропак. Удзельнічаў у работах па стварэнні на эфектах дыфракцыі паскораных электронаў у крышталях перабудоўваемага рэнтгенаўскага лазера. Прапанаваў канцэпцыю безытэрацыйнага праектавання мікрасхем, якая рэалізавана на НВА «Інтэграл» пры вытворчасці мікрапрацэсарных комплексаў, мікраЭВМ і больш за 100 відаў іншых мікрасхем для прамысловай і бытавой тэхнікі.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 65 вынаходстваў.

Бібліяграфія правіць

  • Структура в объеме и на поверхности прокатанных металлов. — Мн., 1972 (совм. с В. П. Северденко).
  • Структура и кинетика взаимодействия металла с окисляющими средами. — Мн., 1982.
  • Зарядовые свойства МОП-структур. — Мн., 1980 (совм. с Н. В. Румаком, В. В. Куксо).
  • Проектирование микросхем. — Мн., 1991 (совм. с В. Я. Степанцом).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гурскі Леанід Ільіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 255. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць