Мікалай Уладзіміравіч Румак
Мікалай Уладзіміравіч Рума́к[1] (1 ліпеня 1941 — 8 ліпеня 1995) — вучоны ў галіне мікраэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1988), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991).
Мікалай Уладзіміравіч Румак | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1995 (54 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | мікраэлектроніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1986) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Хойна (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). У 1965 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1967 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, дзе вучыўся ў аспірантуры, займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. З 1978 года на пасадзе загадчыка аддзела, з 1990 года — намеснік дырэктара інстытута па навуковай працы. Адначасова з 1988 года прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. У 1994—1995 гадах на пасадзе старшыні Камітэта па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац у галіне мікраэлектронікі, па распрацоўцы тэхналогіі вырабу інтэгральных мікрасхем, сінтэзу шматслойных кампазіцый метал-дыэлектрык-паўправаднік, распрацоўцы метадаў стварэння высакаякасных металічных, паўправадніковых і дыэлектрычных слаёў. Выканаў комплекс работ па развіццю тэорыі акіслення паўправаднікоў, даследаванню прыроды ўзаемадзеяння патокаў атамаў, іёнаў і выпраменьвання з паверхні цвёрдага цела. Аўтар каля 200 навуковых прац[2]. Сааўтар манаграфій «Зарядовые свойства МОП-структур» (1980), «Диэлектрические плёнки в твёрдотельной микроэлектронике»(1990)<ref name="Пн">.
Сярод апублікаванага:
- Система кремний — двуокись кремния в МОП-структурах / Н. В. Румак; ред. В. М. Колешко; АН БССР, Физико-технический институт. — Мн.: Наука и техника, 1986.
- Диэлектрические плёнки в твердотельной микроэлектронике / Н. В. Румак; под ред. В. Е. Борисенко; АН БССР, Физико-технический институт. — Мн. Навука і тэхніка, 1990.
- Процессы саморегулирования при создании многослойных структур / Н. В. Румак, В. В. Хотько, С. С. Васильев // Доклады Академии наук БССР. 1990. Т. 34, № 8.
Узнагароды
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года а стварэнне навуковых асноў, распрацоўку тэхналогіі і арганізацыю высокарэнтабельнай вытворчасці нізкапарогавых вялікіх інтэгральных схем камплементарных метал-вокісел-паўправаднік-структурах.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гурскі Л. І. Румак Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 440. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Вучоныя Беларусі: Румак, Мікалай Уладзіміравіч (доктар тэхнічных навук; мікраэлектроніка; 1941—1995)
- Станкевіч К. А. 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча РУМАКА // Пінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Янішчыц
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Мікалай Уладзіміравіч Румак у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)