Леанід Аляксандравіч Цупрык

Леанід Аляксандравіч Цупрык (26 сакавіка 1955, в. Белы Лясок, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Леанід Аляксандравіч Цупрык
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 26 сакавіка 1955(1955-03-26) (69 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 26 сакавіка 1955 года ў в. Белы Лясок Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, матэматык; Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, спецыяліст у галіне дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання.

Працаваў лабарантам кабінета фізікі, настаўнікам фізікі СШ № 1 г. Ляхавічы; метадыстам па прафарыентацыі вучняў метадычнага кабінета, інспектарам школ аддзела адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама; дырэктарам СШ № 20 г. Баранавічы; загадчыкам аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама; намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

З 2016 года быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Сям’я правіць

Жанаты, мае сына і дачку.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць