Леанід Генадзевіч Барабанаў

Леанід Генадзевіч Барабанаў (29 верасня 1950, Слуцк) — беларускі дэрматавенеролаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Леанід Генадзевіч Барабанаў
Дата нараджэння 29 верасня 1950(1950-09-29) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера Дэрматалогія і Венералогія
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук

БіяграфіяПравіць

Пасля заканчэння Мінскай сярэдняй школы № 89 у 1967 г. паступіў на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. У перыяд вучобы актыўна ўдзельнічаў у працы студэнцкага навуковага гуртка пры кафедры агульнай хіміі пад кіраўніцтвам Заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі дацэнта В. А. Бандарына, атрымліваў імянную стыпендыю імя акадэміка А. А. Багамольца. Інстытут скончыў з адзнакай у 1973 г. і быў накіраваны ў клінічную ардынатуру пры кафедры дэрматавенералогіі Мінскага медыцынскага інстытута. Пасля заканчэння ардынатуры працаваў у Беларускім навукова-даследчым скурна-венералагічным інстытуце, дзе працаваў малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам, кіраўніком лабараторыі і венералагічнага аддзела. З 1988 г. працуе ў БелДІУУ асістэнтам, затым загадчыкам кафедры (з 1989 г.).

З 1997 г. па 2002 г. Л. Г. Барабанаў з'яўляўся галоўным спецыялістам МЗ РБ па дэрматавенералогіі, каардынатарам праграм Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па інфекцыях, якія перадаюцца палавым шляхам.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Стан гіпафізарна-наднырачнікавай сістэмы ў хворых прафесійным алергічных дэрматытам, прафесійнай і праўдзівай экзэмай пры лячэнні этымізолам і індуктатэрміяй паяснічнай вобласці» абараніў у 1983 г., доктарскую — у 1989 г. на тэму «Рэабілітацыя рэпрадуктыўнай функцыі мужчын, хворых ганарэяй з улікам актыўнасці гіпофізу, яечкаў і кары наднырачнікаў». У званні прафесара зацверджаны ў 1991 г. Кола навуковых інтарэсаў ахоплівае розныя вобласці дэрматалогіі — прафесійную дэрматолагію, лімфомы скуры, лекавыя паразы скуры, і венералогіі — вывучэнне эфектыўнасці новых лекавых прэпаратаў пры лячэнні інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, стан рэпрадуктыўнай функцыі ў хворых рознымі формамі ганарэі. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 12 кандыдацкіх дысертацый, падрыхтавана 15 метадычных рэкамендацый і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, апублікавана 250 прац.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.285