Леанід Сцяпанавіч Шабека

Леанід Сцяпанавіч Шабека (3 ліпеня 1941, в. Цясова, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 16 сакавіка 2021) — беларускі спецыяліст у галіне апрацоўкі металаў ціскам, тэорыі і методыкі навучання матэматыцы, начартальнай геаметрыі. Доктар педагагічных навук (1996), кандыдат тэхнічных навук (1973), прафесар (1993).

Леанід Сцяпанавіч Шабека
Дата нараджэння 3 ліпеня 1941(1941-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 2021(2021-03-16) (79 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1996) і кандыдат тэхнічных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1966; аспірантура, 1972).

Працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе (1966—1969, інжынер-механік, інжынер-канструктар), у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1973, прафесар кафедры «Інжынерная графіка машынабудаўнічага профілю», у 1974—2001 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (з 2005, прафесар кафедры «Інжынерная графіка», у 2011—2013 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; формаўтварэнне ў тэхналагічных працэсах; дыдактыка тэхнічнай творчасці; геаметра-графічная падрыхтоўка інжынераў.

Бібліяграфія правіць

  • Геометрическое обеспечение целостной графической подготовки инженера (системно-конструктивный подход) : диссертация … доктора педагогических наук в форме научного доклада : 13.00.02 : защищена 29.12.1995 : утверждена 00.00.1996 / Шабека Леони д Степанович ― Минск, 1995.
  • Исследование высокоскоростного прессования металлов и сплавов без предварительного нагрева : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.16.05 / Шабека Леонид Степанович. ― Минск, 1973.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Шабека Леанід Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Шабека Леонид Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 559.
  • Шабека Леонид Степанович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 97.