Леанід Яўгенавіч Якубовіч

беларускі паэт

Леанід Яўгенавіч Якубовіч (21 сакавіка 1948, вёска Радкава, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 8 чэрвеня 1970) — беларускі паэт.

Леанід Яўгенавіч Якубовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 сакавіка 1948(1948-03-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 1970(1970-06-08) (22 гады)
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 сакавіка 1948 года ў вёсцы Радкава ў сялянскай сям’і. Працаваў паштальёнам, аператарам у аддзяленні сувязі вёскі Чапялі, пасля заканчэння Любанскай завочнай сярэдняй школы (1965) — машыністам на другім Салігорскім калійным камбінаце. У 1967 г. залічаны ў штат рэдакцыі салігорскай раённай газеты «Шахцёр». Завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969—1970 гг. працаваў у шахце. Трагічна загінуў у шахце. Першы верш надрукаваў у 1965 г. (газета «Чырвоная змена»). Вершы ўключаліся ў калектыўныя зборнікі «Рунь» (1970), «Універсітэт паэтычны» (1971). У 1979 г. выйшаў зборнік вершаў «Я з вамі, вёсны…».

Зноскі

Літаратура правіць