Леапольд III Святы
Леапольд III Святы (ням.: Leopold III; 1073—15 лістапада 1136 г.) — маркграф Аўстрыі (1095—1136) з дынастыі Бабенбергаў, святы-заступнік Аўстрыі і Вены. Сын маркграфа Леапольда II і Іды Форнбах-Ратэльнбергскай.
Леапольд III Набожны ням.: Leopold III der Heilige | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
12 снежня 1095 — 15 лістапада 1136 | |||
Папярэднік | Леапольд II Прыгожы | ||
Пераемнік | Леапольд IV | ||
Дзейнасць | кіраўнік | ||
Нараджэнне | 29 верасня 1073 | ||
Смерць | 15 лістапада 1136 (63 гады) ці 15 лістапада 1136[1][2] (63 гады) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Дынастыя Бабенбергаў | ||
Бацька | Леапольд II Прыгожы | ||
Маці | Іда Аўстрыйская[d] | ||
Жонка | Агнэса Нямецкая[d] і невядома | ||
Дзеці | Леапольд IV Шчодры, Генрых II Язаміргот, Агнеса Бабенбергская[d], Отан Фрэйзінгскі[d], Юта фон Бабенберг[d], Гертруда фон Бабенберг, Конрад II фон Бабенберг[d] і Адальберт II фон Бабенберг[d] | ||
ЖыццёПравіць
У 1104 г. Леапольд падтрымаў паўстанне прынца Генрыха супраць яго бацькі імператара Генрыха IV, чым забяспечыў сабе ласку прынца, які стаў у 1105 г. новым імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Генрых V аддаў у жонкі Леапольду III сваю сястру, што рэзка павялічыла аўтарытэт Аўстрыі ў імперыі.
Асаблівасцю дзяржаўнай палітыкі Леапольда III было падтрыманне мірных і дружалюбных адносін з усімі суседзямі, імператарам і Папам Рымскім. У 1125 г. яго кандыдатура нават была высунута на выбарах імператара, аднак Леапольд III узяў самаадвод. Пры ім Аўстрыя значна ўмацавалася і пашырыла сваю незалежнасць у рамках Германіі.
Леапольд III вельмі актыўна падтрымліваў царкву і заснаваў у Аўстрыі некалькі важных манастыроў:
- Клостэрнойбург (1108, суседні замак Нойбург служыў пры Леапольдзе сталіцай усёй Аўстрыі),
- Хайлігенкройц (1133),
- Клайнмарыяцэль (1134).
Гэта яго дзейнасць паслужыла нагодай да кананізацыі Леапольда III у 1485 годзе. Яго мошчы ў Клостэрнойбургу сталі аб’ектам пакланення паломнікаў. А ў 1663 г. ён быў абвешчаны святым-заступнікам Аўстрыі. Дзень яго памяці (15 лістапада) з’яўляецца афіцыйным святам у Вене, Ніжняй і Верхняй Аўстрыі.
Шлюб і дзеціПравіць
Жонка — Агнэс фон Вайблінген (1072—1143), дачка імператара Генрыха IV. Дзеці:
- Адальберт (1107—1137), жанаты (1132) на Хедвізе, дочкі Альмаша, караля Харватыі
- Леапольд IV (каля 1108—1141), маркграф Аўстрыі (з 1136) і герцаг Баварыі (c 1139)
- Атон (пам. 1158), біскуп фрайзінгскі (з 1138)
- Генрых II Язаміргот (1112—1177), маркграф Аўстрыі з 1141, і герцаг Аўстрыі з 1156, герцаг Баварыі (1141—1156), пфальцграф Рэйнскі (1140—1141)
- Эрнст (пам. 1137)
- Конрад (1116—1168), біскуп пасаўскі (1148—1164), архібіскуп зальцбургскі (з 1164)
- Ута, замужам за графам Луітпольдам Плайнам
- Агнэса (пам. 1157), замужам (1125) за Уладзіславам II Выгнаннікам, вялікім князем кракаўскім
- Юдыта (пам. пасля 1168), замужам (1133) за Вільгельмам V, маркізам Манферацкім
- Гертруда (1120—1150), замужам (1140) за Уладзіславам II, князем (пазней каралём) Чэхіі
- Лізавета (1124—1143), замужам (1142) за Германам II, графам Вінцэнбурга
- Берта (пам. 1150), замужам за Генрыхам III, бургграфам Рэгенсбурга
Папярэднік: Леапольд II |
маркграф Аўстрыі 1095—1136 |
Пераемнік: Леапольд IV |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ St. Leopold III [House of Babenberg] // Kindred Britain
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571850 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.