Лена Марыя Іона Олін (шведск.: Lena Maria Jonna Olin; нар. 22 сакавіка 1955) - шведская актрыса. Намінантка на прэмію «Оскар», «Залаты глобус», «Эмі» і BAFTA.

Лена Олін
Lena Olin in 2015.jpg
Дата нараджэння 22 сакавіка 1955(1955-03-22)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Stig Olin[d]
Маці Britta Holmberg[d]
Муж Lasse Hallström[d]
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, удзельніца конкурсу прыгажосці, актрыса
Узнагароды
IMDb nm0000565
Commons-logo.svg Лена Олін на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Лена Олін Ласэ Хальстрэм у 2013.

Лена Олін нарадзілася 22 сакавіка 1955 года ў Стакгольме. Бацька Сціг Олін — акцёр, маці Брыт Холмберг — тэатральная актрыса.

Дачка акцёраў, яна рана праявіла цікавасць да драмы і, скончыўшы школу, нядоўгі час працавала медсястрой у бальніцы і настаўніцай на замену.

Інгмар Бергман, сябар сям'і, параіў ёй паступіць у школу драмы. Яна аказалася адзінай студэнткай, прынятай у тым годзе ў Каралеўскі драматычны тэатр Стакгольма, дзе хутка стала ўзыходзячай зоркай[5].

У кастрычніку 1974 года Олін заваявала галоўную карону на конкурсе «Міс Скандынавія 1975» у Хельсінкі. З канца 1970-х гадоў стала з'яўляцца ў шведскіх фільмах, а ў канцы 1980-х у некалькі амерыканскіх пастаноўках. У 1980 яна стала адной з першых актрыс, якія атрымалі прыз імя Інгмара Бергмана, ініцыяваны ім самім, які ўручаецца з 1978 года. Сам Бергман быў адным з двух суддзяў[5].

Пасля ідэальнай ролі таямнічай і сэксуальна незалежнай жанчыны ў карціне Філіпа Каўфмана «Невыносная лёгкасць быцця» (1988), яна была намінаваная на Залаты глобус за лепшую ролю другога плана.

Лена Олін атрымала намінацыю на «Оскар» ў той жа катэгорыі ў фільме Пола Мазурскага «Ворагі. Гісторыя кахання» (1989) ў 1990 годзе.

З яе галівудскіх роляў вядомая праца ў фільме Сіднэя Полака «Гавана» (1990), у якім актрыса здымалася разам з Робертам Рэдфардам.

У 2001 годзе была намінаваная на прэмію BAFTA ў катэгорыі лепшая роля другога плана ў фільме «Шакалад», а ў 2003 годзе атрымала намінацыю на «Эмі» за выкананне другараднай ролі ў драматычным серыяле «Шпіёнка».

Прыватнае жыццеПравіць

Ад акцёра Ар'яна Рамберга, адносіны з якім скончыліся ў канцы 1980-х гадоў, у Лены ёсць сын Агюст Рамберг, кінарэжысёр і выканаўчы прадзюсар. У 1994 годзе Олін выйшла замуж за кінарэжысёра Ласэ Хальстрэма, і ў 1995 годзе ў іх нарадзілася дачка Тора.

У цяперашні час жыве ў Нью-Ёрку[6].

Зноскі

  1. http://www.encyclopedia.com/topic/Lena_Olin.aspx
  2. Lena Olin // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lena Olin // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. 5,0 5,1 Lena Olin - Biography - IMDb
  6. Lena Olin at Home - The New York Times.