Ленінскі сельсавет (Добрушскі раён)
Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Леніна.
Ленінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Добрушскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Леніна |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2009) | 815 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Завідаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Ленінскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 26 мая 1960 года ў склад сельсавета з Кругавец-Калінінскага сельсавета перададзены пасёлак Леніндар[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Кузьмініцкага сельсавета перададзена вёска Чырвоны Партызан[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 815 чалавек[3], з іх 90,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,5 % — украінцы, 1,3 % — малдаване[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области Архівавана 5 лютага 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.