Леон Нікаля Брылюэн

Леон Нікаля Брылюэн (фр. Léon Nicolas Brillouin, 18 жніўня 1889, Сеўр, Францыя — 4 кастрычніка 1969, Нью-Ёрк, ЗША) — французскі і амерыканскі фізік, заснавальнік сучаснай фізікі цвёрдага цела.

Леон Нікаля Брылюэн
фр.: Léon Brillouin
Род дзейнасці фізік, прафесар
Дата нараджэння 7 жніўня 1889(1889-08-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1969(1969-10-04)[2] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Marcel Brillouin[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сям’я Брылюэна мела глыбокія навуковыя традыцыі. Яго прадзед па матчынай лініі, Шарль Брыё, займаў пасаду прафесара ў Сарбоне, дзед, Элётэр Маскар, выкладаў эксперыментальную фізіку ў Калеж дэ Франс і быў вядомы працамі ў галіне оптыкі і зямнога магнетызму. Яго бацька, Марсель Брылюэн на працягу 32 гадоў загадваў кафедрай тэарэтычнай фізікі ў Калеж дэ Франс і быў прызнаным фізікам-тэарэтыкам.

У 1908 годзе Брылюэн-малодшы паступае ў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы, дзе да гэтага вучыўся і яго бацька. Яму не падабаўся курс фізікі, таму ён наведваў курсы Поля Ланжэвена ў Калеж дэ Франс, на якіх упершыню даведаўся пра тэорыю адноснасці і квантавую механіку. Праслухаў таксама і курсы Жана Перэна па атамнай фізіцы і Мары Кюры па радыеактыўнасці.

Зноскі

  1. Léon Brillouin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Léon Brillouin // GeneaStar
  3. Бриллюэн Леон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. list of professors at Collège de France