Лепельскія гарадзішчы і селішчы

Лепельскія гарадзішчы і селішчы — археалагічныя помнікі ў ваколіцах г. Лепель Віцебскай вобласці

Гарадзішчас1 правіць

Знаходзіцца за 2,5 км на захад ад горада каля былой в. Гарадок. Пляцоўка амаль круглай формы, памерамі 40х38 м, умацавана валам вышынёй 1,2—1,5 м, шырынёй 7—10 м. У 1931 г. абследаваў А. М. Ляўданскі, у 1972 А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт да 1 м. Знойдзены абломкі ляппой гладкасценнай і са штрыхаванай паверхняй керамікі, кавалкі жужалю, абломкі печаў-домніц, косткі свойскіх і дзікіх жывёл. Датуецца IIIIV стст.

Гарадзішча—2 правіць

Знаходзіцца на невялікім востраве воз. Лепельскае. Пляцоўка круглай формы, дыяметрам 60 м, вышынёй да 1,5 м. Абследавалі ў 1931 г. А. М. Ляўданскі, у 1969 г. Г. В. Штыхаў, у 1972 г. А. Р. Мітрафанаў, у 1981 г. Ю. А. Заяц. Знойдзена ляпная кераміка са штрыхаванай паверхняй.

Гарадзішча—3 правіць

Знаходзіцца на высокім (вышыня 10—15 м) пагорку ў паўднёвай частцы вострава воз. Лепельскае. Пляцоўка авальная, памерамі 37х44 м, пашкоджана сярэдневяковымі і сучаснымі могілкамі. У цэнтры пляцоўкі захаваліся 2 каменныя крыжы. 3 паўднёвага боку, каля падэшвы, прасочваюцца рэшткі вала вышынёй да 1 м, шырынёй да 3 м. У 2008 г. З. А. Харытановіч даследавала 48 м2. Культурны пласт 0,5 м. Выяўлены 7 пахаванняў сярэдневяковага часу. Знойдзены фрагменты ляпной гладкасценнай і штрыхаванай керамікі днепра-дзвінскай культуры, развал гаршка з глянцаванай паверхняй, фрагменты гліняных грузікаў (адзін з кропкавым арнаментам), прасліцы (з лінейным і кропкавым арнаментам), жалезны серп усходнялітоўскага тыпу, фрагмент наканечніка двухшыпнага дроціка, абломак каменнай сякеры-кліна, бронзавыя скроневыя кольцы. Датуецца мяжой нашай эры — 2-й чвэрці I-га тыс.

Селішчы правіць

Селішча 3-й чвэрці I-га тыс., якое знаходзіцца на востраве воз. Лепельскае з паўднёвага боку каля падэшвы гарадзішча—3. У 2008 г. З. А. Харытановіч даследавана 24 м2. Культурны пласт 0,4—1,4 м. Знойдзены ляпная кераміка слоікавай ці слабапрафіляванай формы, кавалак донца глінянага тыгля, кавалкі шлакаў.

На паўвостраве таксама выяўлена селішча XIVXVI стст. Знойдзены абломкі кругавой керамікі, медныя бранзалеты-змеегаловікі, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, жалезныя наканечнікі стрэл, шпоры, манеты.

Літаратура правіць

  • Харытановіч, З. А. Лепельскія гарадзішчы і селішчы / З. А. Харытановіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 12. — ISBN 978-985-11-0354-2.