Лес Бонда — балотна-лясны масіў у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 3 км на поўдзень ад возера Вішнеўскае. Плошча складае каля 1,6 тыс. га. Участак ляснога вярховага балота, на 70 % парослага хвояй. Пераважаюць багуновыя i сфагнавыя тыпы лесу. Месца рэгламентаванага палявання, збору i нарыхтоўкі журавін. Назва ад прозвішча графа Бонда, якому ў міжваеннай Польшчы належаў лес.

ЛітаратураПравіць