Ло Гуаньчжун (кіт. трад. 羅貫中, спр. 罗贯中, піньінь Luó Guànzhōng) — кітайскі пісьменнік XIV стагоддзя, якому прыпісваецца стварэнне класічнага рамана «Трохцарства» — пра падзеі IIIII стагоддзяў н. э.

Ло Гуаньчжун
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 сакавіка 1334 ці 1330
Месца нараджэння
Дата смерці каля мерк. 1400[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пра жыццё пісьменніка вядома вельмі мала, паколькі як заснавальнік традыцыі гістарычных раманаў ён стаў амаль легендай у Кітаі.

Паводле некаторых крыніц, Ло Гуаньчжун у асноўным вёў адасоблены лад жыцця і атрымаў поспех у напісанні вершаў на сацыяльныя тэмы. Таксама сцвярджаецца, што ён валодаў выключнымі ведамі ў філасофіі і быў здольны прадбачыць некаторыя падзеі. Акрамя гэтага, гаворыцца, што ў яго былі шырокія веды ў астралогіі, астраноміі і метэаралогіі.

Шматгадовыя даследаванні навукоўцаў-філолагаў, крыніцазнаўцаў і літаратуразнаўцаў дазваляюць сцвярджаць, што ён нарадзіўся прыблізна паміж 1315 і 1318 гадамі, падчас праўлення мангольскай імперыі Юань. Горадам, дзе нарадзіўся пісьменнік, традыцыйна лічыцца Таюань.

Сям’я будучага пісьменніка займалася гандлем шоўкам. Да 14 гадоў Ло займаўся ў школе, але пасля смерці маці ў 1344 годзе пераехаў у горад Сучжоў, дзе стаў дапамагаць бацьку ў гандлі. Усё ж праз некаторы час ён адправіўся ў горад Цысі, дзе вучыўся ў мясцовага мудраца.

Раман Ло Гуаньчжуна здаўна выклікаў цікавасць у даследчыкаў з пункту гледжання не толькі яго зместу, а таксама гістарычнай дакладнасці апісаных у ім падзей, фактаў, гістарычных асоб, але і гісторыі яго тэксту, які падвяргаўся на працягу сотняў гадоў перапрацоўкам. Вывучаецца і гісторыя публікацыі рамана, яго перакладаў і каментароў.

Калі ў 1356 годзе ў Кітаі пачаліся антымангольскія паўстанні, Ло Гуаньчжун далучыўся да іх, але праз некалькі гадоў вярнуўся ў родны горад. Пасля смерці бацькі ён пераехаў у Сучжоў, дзе, апроч усяго астатняга, займаўся літаратурнай дзейнасцю.

Пасля падзення Юань ён больш не прымаў ніякага ўдзелу ў палітыцы, займаючыся філасофіяй, астралогіяй, варожбамі і іншымі навукамі.

Памёр Ло Гуаньчжун ў 1400 годзе з-за хваробы.

Імя Ло Гуаньчжуна стала сапраўдным" сінонімам "сярэднявечнай кітайскай літаратуры.

Літаратурная дзейнасць правіць

 
Помнік Ло Гуаньжчуну ў Дунпіне

Ло Гуаньчжуна лічаць аўтарам 6 класічных раманаў. Галоўным з іх лічаць раман «Трохцарства». Мяркуецца таксама, што пасля смерці аўтара ён быў дапоўнены іншымі аўтарамі. На думку шэрагу даследчыкаў, Ло Гуаньчжун з’яўляецца таксама аўтарам іншага класічнага рамана «Рачныя затокі», які прыпісваецца Шы Наяню. На думку іншых, Шы Наянь проста аб’яднаў тыя 100 глаў рамана «Рачныя затокі», якія напісаў Ло Гуаньчжун. Але ёсць і іншае меркаванне, згодна з якім імя «Шы Наянь» — адзін з літаратурных псеўданімаў самога Ло Гуаньчжуна.

У кітайскіх гістарычных хроніках сцвярджаецца, што раман «Трохцарства» прадстаўляе сабой літаратурную апрацоўку летапісных запісаў прыдворнага гісторыка Чэнь Шоу і шэрагу іншых аналістаў. У рамане апісваюцца барацьба за ўладу, войны і дыпламатычныя інтрыгі, якія праходзілі ў апошнія гады дынастыі Позняя Хань (25-220 гады н. э.) і ў перыяд Трохцарства (220—280 гады н. э.), калі адзіны Кітай распаўся на тры варагуючых паміж сабой царства: Шу, пад вяршынствам Лю Бэя; Ля, пад вяршынствам Сунь Цюаня і Вэй, на чале з Цаа Цаа. Міжусобныя войны працягваліся аж да аб’яднання царстваў дынастыяй Цзінь у 280 годзе.

Большасць персанажаў рамана мелі рэальныя гістарычныя прататыпы, хоць сёння ў апісанні яго аўтарам іх асабістых якасцяў, знешнасці і фактаў біяграфіі часам нялёгка аддзяліць факты ад выдумкі. Ло Гуаньчжун нярэдка дае сваім героям асабістыя ацэнкі, адвольна падзяляючы іх на станоўчых і адмоўных.

Першае выданне рамана Ло Гуаньчжуна (метадам ксілаграфіі) адносіцца да 1494 годзе, і на працягу наступных пяці стагоддзяў ён нязменна заставаўся на піку сваёй папулярнасці. За ўвесь час існавання кітайскай літаратуры ні адзін раман не вытрымаў такой колькасці перавыданняў. Раманам зачытваліся ўсе, ад імператара да прадстаўнікоў сацыяльных нізоў.

Замежнікі, якія спрабуюць зразумець кітайскую культуру і вывучыць гісторыю Кітая, нярэдка звяртаюцца менавіта да гэтага рамана, нароўні з класічным «Пяцікніжжам». Гэта таксама адзін з першых кітайскіх раманаў, перакладзеных у Еўропе.

Акрамя раманаў, Ло Гуаньчжун напісаў таксама некалькі п’ес, сярод якіх — «Легенда імператара дынастыі Сун Тайцзу» і «Сумленны і адданы сын».

Сачыненні правіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Guan zhong Luo // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 나관중 // Korean Authority File
  4. China Biographical Database

Літаратура правіць

  • Воскресенский Д. Н. Ло Гуань-чжун // Духовная культура Китая: энциклопедия: в 5 т. + доп. / Гл. ред. М. Л. Титаренко; Ин-т Дальнего Востока. — М.: Вост. лит., 2008. — Т.3: Литература. Язык и письменность. — 855 с. — С.335. — ISBN 5020184292, ISBN 9785020363489
  • Желоховцев А. Н. Новые разыскания о Ло Гуаньчжуне // Проблемы Дальнего Востока. — 1999. — № 2. — С.132-140.
  • Рифтин Б. Л. Историческая эпопея и фольклорная традиция в Китае: Устные и книжные версии «Троецарствия». — М.: Наука, 1970. — 482 с.
  • Рифтин Б. Л. Теория китайского романа: «Правила чтения „Троецарствия“» Мао Цзун-гана // Памятники литературной мысли Востока. — М.: ИМЛИ РАН, 2004. — 464 с. — С.335-382. — ISBN 5920802057
  • Рифтин Б. Л. Эпопея «Троецарствие» в иллюстрациях XVI—XVII вв. // Слово и мудрость Востока. — М.: Наука, 2006. — 582 с. — С.365-388. — ISBN 502033863X

Спасылкі правіць