Лукомскі замак
Лукомскі замак — колішні замак, які існаваў у XIV—XVI стст. Размяшчаўся каля правага берага р. Лукомка, цяпер в. Лукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Паводле «Спіса рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», у XIV ст. Лукомль лічыўся горадам з магутным і добра ўмацаваным замкам.
У 1386 годзе аб'яднаныя войскі прускіх і лівонскіх рыцараў аблажылі замак. Гарнізон мужна і доўга абараняўся, шмат крыжакоў загінула пад сценамі Лукомля, аднак у ходзе працяглай аблогі і штурму замак быў узяты.
У час Лівонскай вайны 1588—1583 гадоў у 1563 годзе горад і замак захапіла і знішчыла войска Івана IV Грознага. Замак больш не аднаўляўся. Рэшткі вялікіх валоў аглядваў у 1573 годзе гісторык М. Стрыйкоўскі, які адзначыў, што на гэтым месцы быў некалі вялікі замак. З XVII ст. дакументы згадваюць толькі вёску Лукомль.
Літаратура
правіць- Лукомскі замак. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх