Луксорскі храм
у іерогліфах
M17p
t
O45M24N21
Z1
X1
O49

Ipt-rsjt
Іпет-рэзіт
«Паўднёвы гарэм»

Луксорскі храм — разваліны цэнтральнага храма Амона-Ра, на правым беразе Ніла, у паўднёвай частцы Фіваў, у межах сучаснага горада Луксор.

Славутасць
Луксорскі храм
масры معبد الاقصر
25°42′00″ пн. ш. 32°38′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Егіпет
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1400 да н.э.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Храм богаў Амона, Мут і Хансу ўяўляе сабою найбольш поўнае ўвасабленне архітэктурных асаблівасцей Новага царства (XVI—XI стст. да н. э.) Яго адрозніваюць грандыёзнасць задумы, манументальнасць і ўрачыстасць дэталей, вялікая колькасць калон.

Узвядзенне храма адбывалася ў канцы XIV—XIII ст. да н.э. пры фараонах Аменхатэпе III (архітэктары Аменхатэп Малодшы, Горы, Суці) і Рамсесе II (архітэктар Бекенхонсу). Будынкі комплексу выцягнуліся ўздоўж Ніла з поўначы на поўдзень на сотні метраў. Комплекс вызначаецца дакладнай і зладжанай кампазіцыяй, паколькі асноўныя работы былі выкананы практычна адным архітэктарам — Аменхатэпам Малодшым. Аб геніальнасці гэтага майстра сведчаць выкарыстанне каланад, калон у выглядзе вязак папіруса з лёгкімі, вытанчанымі прапорцыямі, дасканалыя суадносіны каланады адкрытага двара і цэнтральнага ўваходу, якія, нягледзячы на розную вышыню, складаюць адзінае цэлае.

Храм арыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Для адпаведнасці з пілонамі, які стаяць у паўгадзіннай адлегласці на поўнач Карнака, з якім ён быў злучаны брукаванай алеяй сфінксаў, паўночны пілон яго ўхілены некалькі на ўсход ад агульнай восі.

План Храма ў Луксоры

Найстаражытнейшая частка — святая святых, з прылеглымі заламі, упрыгожанымі манументальнымі рэльефамі і надпісамі — заснавана пры Аменхатэпе III; першыя цары XIX дынастыі дадалі на поўдзень двор з 74 калонамі з перамежнымі статуямі фараонаў. Рамсес Вялікі прыбудаваў паўночны перыстыль і пілон і намаляваў на вонкавым боку апошняга свае подзвігі ў вайне з хетамі; тут жа напісаны так званы «эпас Пентаўра».

У паўночнага ўваходу Луксорскага храма — чатыры калосы-маналіты і два абеліскі, з якіх адзін перавезены ў 1830-я гг. у Парыж, на плошчу Згоды. Даўжыня збудавання ад уваходу да самай паўночнай сцяны — 260 метраў.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць