Новае царства (Егіпет)

(Пасля перасылкі з Новае царства)

Новае царства — эпоха найвышэйшага росквіту старажытнаегіпецкай дзяржаўнасці, вядомая найбольшай колькасцю помнікаў, якія склалі асноўную частку спадчыны цывілізацыі фараонаў, падданымі якіх з’яўляліся 20 % сусветнага насельніцтва. Новае царства — перыяд кіравання трох вялікіх дынастый — XVIII, XIX, XX.

Новае царства
Краіна
Сталіца
Папярэдні ў спісе Другі пераходны перыяд
Наступны ў спісе Трэці пераходны перыяд
Дата пачатку каля 1550 да н.э.
Дата заканчэння 1070 да н.э.
Карта месцазнаходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Храналагічныя рамкі эпохі вызначаюцца 15501069 гг. да н.э. Новае царства прыйшло на змену II пераходнаму перыяду — часу гістарычнага заняпаду Старажытнага Егіпта і заваявання краіны семіцкімі народамі гіксосаў, — і папярэднічала III пераходнаму перыяду. Заснавальнікам Новага царства быў фараон Яхмас I.

Аднаўленне незалежнасці Егіпта

правіць

Унутраная нестабільнасць у канцы XII дынастыі, звязаная з адсутнасцю ў вялікага цара Аменемхета III добрага пераемніка, прывялі да фіналу і развалу Сярэдняга царства. Палітычны раскол даў магчымасць захапіць Егіпет грозным качэўнікам-гіксосам к 1770 году да н.э. Як і ў часы I пераходнага перыяду, асноўная маса бедстваў лягла на Ніжні Егіпет, што дазволіла ўмацаваць свае пазіцыі фіванскаму княству. Цары XVII фіванскай дынастыі Таа I і Таа II разгортваюць ваеннае супрацьстаянне гіксоскім фараонам і аб’ядноўваюць вакол сябе землі Верхняга Егіпта. Пераемніку Секененры Таа II Камесу (1555—1552 гг. да н.э.) удалося зламаць сілы гіксосаў, у выніку чаго, пасля зацятай барацьбы пераемнік Камеса Яхмас I скінуў гіксоскае ярмо з поўначы, стаўшы заснавальнікам XVIII егіпецкай дынастыі. Яхмес I узяў сталіцу гіксосаў Аварыс, а пасля трохгадовай аблогі ў 1549 годзе да н.э. пазбавіў іх апорнага пункта ў Палесціне — горада Шарухены.

Стварэнне імперыі

правіць

Войны Яхмеса I яшчэ не набылі выяўлены заваявальны характар, бо былі накіраваны на ўсталяванне бяспекі на паўднёвай і паўночнай межах. Яго пераемнікі, якія мелі магутную высокаэфектыўную армію, пачалі праводзіць экспансіянісцкую знешнюю палітыку. Спадчыннікам Яхмеса I быў яго сын Аменхатэп I (Джэсеркара), рэгенткай пры якім была яго маці, Яхмес-Нефертары. Гэту царскую пару ў пазнейшыя часы пачалі абагаўляць, як заснавальнікаў вялікага Фіванскага некропаля і прабацькоў XVIII дынастыі. Пры Аменхатэпе I усталяваліся дзяржаўныя межы, якія адпавядалі часу кіравання Сенусерта III (XII дынастыя). Паколькі Аменхатэп памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў, Яхмес-Нефертары ўзвяла на прастол мужа сваёй дачкі Мутнефрэт Тутмаса I.

Тутмас I (Аахеперкара) разгарнуў маштабныя заваявальныя дзеянні. Пасля паспяховага наступлення ў час нубійскай кампаніі, войскі Тутмаса I адправіліся на поўнач, у Пярэднюю Азію, рабуючы Палесціну і Сірыю. Егіпецкая армія ўпершыню дасягае хурыцкай дзяржавы Мітані на Еўфраце, які яны назвалі «Перавернутай вадой». Аднаўленне Тутмасам I уплыву Егіпта на Блізкім Усходзе ў цэлым своеасабліва адбілася і на пахаванні фараона: ён быў першым пахаваны ў Даліне цароў. Новае царства не было перыядам будаўніцтва царскіх пірамід, у сувязі са зменамі ў рэлігійна-памінальных уяўленнях (гл. Даліна цароў, Даліна царыц).

Фараоны XVIII дынастыі ператварылі Егіпет у найбагацейшую і вядучую імперыю таго часу. У час кіравання знакамітай царыцы Хатшэпсут (Мааткара-Хенеметамон) завяршылася адраджэнне дзяржавы. Яна пашырыла межы царства, асабіста ўзначаліўшы адзін з паходаў, займалася актыўнай будаўнічай дзейнасцю (памінальны храм у Дэйр-эль-Бахры, пабудовы ў Карнаку і інш.). Пры двары царыцы працавалі таленавітыя дзеячы. Да іх адносіцца, напрыклад, дойлід і вярхоўны саветнік Хатшэпсут Сененмут.

Пераемнік царыцы, яе пасынак, маленства якога і прывяло Хатшэпсут да прастола, Тутмас III (Менхепера), стаў найвялікшым егіпецкім ваяўніком, стварыў імперыю ад Паўночнай Сірыі да V парога Ніла, перамог у 17 ваенных паходах на поўначы і на поўдні, пацясніўшы моцныя дзяржавы Блізкага Усходу, уключаючы Мітані і Вавілонію. У 1468 г. да н.э. Тутмас III перамог у бітве пры Мегіда, дзе разбіў кааліцыю сіра-палесцінскіх князёў на чале з кіраўніком Кадэша, якія паўсталі супраць яго. Тутмаса III параўноўваюць з найвыдатнейшымі палкаводцамі старажытнасці, называючы яго «Напалеонам Старажытнага свету».

Апагей магутнасці і славы Егіпта — кіраванне «сонечнага» Аменхатэпа III (Небмаатра), пры якім незвычайных вышынь дасягаюць дыпламатычныя адносіны з суседнімі дзяржавамі і мастацтва, у прыватнасці — скульптура і архітэктура (Луксорскі храм, рэшткі гіганцкага памінальнага храма і інш.).

Крах XVIII дынастыі, рэформы Эхнатона

правіць

Паводле егіпецкай рэлігійнай дактрыны, бог-бацька фараона заўсёды прысутнічаў з ім на поле бітвы. Пасля кожнага пераможнага паходу цары даравалі храмам Амона, Ра, Птаха і іншых багоў вялізныя багацці, у якасці падзякі за паспяховую вайну. Гэта прывяло пад канец кіравання Аменхатэпа III росту ўплыву жрацоў і іх умяшання ў палітыку і рашэнні царскага двара. Аднак узмацненне магутнасці храмаў Амона непакоіла яшчэ Тутмаса IV, бацьку Аменхатэпа. У іх процівагу ён актыўна высоўваў культ сонечнага бажаства, пра што сведчаць «Стэла сну» каля Вялікага сфінкса, прысвечаная Харэмахету, трыадзінаму сонцу, як бацьку фараона, і гіганцкі абеліск Ра ў Карнаку (уладанні Амона). Паступова папулярнасць культу сонца дасягнула такога размаху, што пераемнік Аменхатэпа III Аменхатэп IV (Неферхепрура-Уаенра) высунуў на пярэдні план адзін з аспектаў сонечнага бажаства — бачнага дыска Атона. Гэты рэзкі крок суправаджаўся закрыцём мноства храмаў па ўсім Егіпце, разгонам жрацоў і пераводам іх незлічоных багаццяў у царскую казну. Неўзабаве фараон змяніў сваё імя на Эхнатон («Карысны Атону»). Рэлігійная рэвалюцыя паклала канец вялікай імперыі. Эхнатон усталяваў жорсткі тэрор, ад якога пакутавалі як прыдворныя, так і просты народ. Казна спусцела, Егіпет страціў ранейшыя міжнародны ўплыў, краіна апынулася ў стане глыбокага ўнутранага крызісу. Эхнатон страціў усіх надзейных і моцных саюзнікаў у Пярэдняй Азіі, з якімі яго бацька падтрымліваў дыпламатычныя адносіны.

Фараон-ератык памёр на 17-м годзе кіравання, пакінуўшы прастол сваёй жонцы-суправіцельніцы Неферціці (Нефернеферуатон). Яна кіравала нядоўга і памерла, пакінуўшы трон малалетняму пасынку Тутанхатону і жрацу-саветніку Эе.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Beckerath, J. von. Chronologie des ägyptischen Neuen Reiches. Hildesheim, 1994 (Hildesheimer Ägyptologische Beiträge, 39). ISBN 3-8067-8132-X
  • Петер Элебрахт «Трагедия пирамид: 5000 лет разграбления египетских усыпальниц» (перевод с немецкого) О. И. Павловой, Москва, издательство «Прогресс», 1984 года./Peter Ehlebracht «Heltet die Piramiden Fest! 5000 Jahre Grabraub in Agypten» Dusseldorf — Wien, 1980, Econ Verlag.

Спасылкі

правіць