Лукіян з Самасаты

старажытнагрэчаскі пісьменнік часу Рымскай імперыі

Лукіян з Самасаты (грэч. Λουκιανὸς Σαμοσατεύς, лац.: Lucian; 120, Самасата, Сірыя, цяпер Турцыя — каля 192, Афіны) — старажытнагрэчаскі пісьменнік-сатырык.

Лукіян з Самасаты
стар.-грэч.: Λουκιανὸς ὁ Σαμοσατεύς
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 120[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 180[4][5]
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сатырык, філосаф, біёграф, паэт
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасць правіць

Быў вандоўным рытарам прыкладна да 150 года, доўга жыў у Афінах, займаючыся літаратурнай працай, у старасці заняў высокі пост на імператарскай службе ў Егіпце. Захавалася 84 яго творы (аўтарства некаторых спрэчнае), што адлюстроўваюць крызіс ідэалогіі антычнага грамадства. Развіваючы традыцыі антычнай камедыі і меніпавай сатыры, стварыў жанр сатырычнага дыялогу. Пісаў пародыі на сафістычную дэкламацыю («Пахвала мусе», «Настаўнік красамоўства»), высмейваў алімпійскіх багоў («Размова багоў», «Праметэй, ці Каўказ»), паказваў мізэрнасць жыццёвых даброт, марнасць усяго на свеце («Размовы ў царстве мёртвых», «Харон», «Меніп»), рабіў выпады супраць сацыяльнай несправядлівасці («Нігрын»), крытыкаваў ранняе хрысціянства, развенчваў веру ў забабоны, містычныя пераўтварэнні («Аляксандр, ці Лжэпрарок», «Пра смерць Перэгрына», «Аматар хлусні, ці Нявер»). Аўтар сатыр на тагачасныя гістарыяграфію «Як трэба пісаць гісторыю», на фантастыку папулярных раманаў «Праўдзівая гісторыя» і іншае. Яго творчасць паўплывала на асветніцкую літаратуру Еўропы.

Беларускія пераклады правіць

Асобныя творы пераклаў У. Клішэвіч.

Творы правіць

  • Opera. Ex recogn. Caroli Jacobitz. Vol. 1 — 3. — Leipzig, 1907—1913.
  • Избранная проза. — М., 1991.
  • Избранное. — М., 1962.
  • Избранные атеистические произведения / Редактор и вступительная статья А. П. Каждана. — М., 1955.
  • Собрание сочинений / Под редакцией и комментарии Б. Л. Богаевского). — М. — Л., 1935.

Зноскі

  1. а б autori vari Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929.
  2. Oxford Classical DictionaryOUP, 2012. — ISBN 978-0-19-173525-7 Праверана 30 снежня 2022.
  3. Любкер Ф. Lucianus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 782–783.
  4. Encyclopædia Britannica Праверана 30 снежня 2022.
  5. Большая российская энциклопедия. Электронная версияБольшая российская энциклопедия, 2016. Праверана 30 снежня 2022.
  6. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 15 красавіка 2018.

Літаратура правіць

  • Peretti, A. Luciano. Un intellettuale Greco contro Roma. — Firenze, 1946.
  • История древнегреческой литературы. Том 3. — М., 1960.