Мемарыяльны комплекс на месцы Лупалаўскага лагера смерці
Мемарыяльны комплекс на месцы Лупалаўскага лагера смерці ў Магілёве, размяшчаецца па пр. Шміта. Лагер быў створанага нацыстамі восенню 1941 года для масавай загубы савецкіх ваеннапалонных. Тэрыторыя была абпесена калючым дротам, па якім прапускалі электрычны ток. Вязняў трымалі ў антысанітарных умовах, марылі голадам, катавалі, расстрэльвалі. Да 1943 г. гітлераўцы загубілі тут больш за 40 тысяч вязняў.
Помнік | |
Мемарыяльны комплекс на месцы Лупалаўскага лагера смерці | |
---|---|
53°52′31″ пн. ш. 30°19′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца на тэрыторыі былога лагера. Пахаваны 53 воіны, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў па подступах да Магілёва ў раёне Лупалава. Сярод іх — воіны 238-й дывізіі 121-га стралковага корпуса 50-й арміі і 369-й дывізіі 62-га стралковага корпуса 49-й арміі 2-га Беларускага фронту.
На ўшанаванне памяці вязняў лагера смерці і воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў раёне Лупалава ў 1944 г., у 1948 г. узведзены мемарыяльны комплекс. На магілах ваеннапалонных устаноўлены абеліск, на брацкай магіле савецкіх воінаў — скульптура салдата з аўтаматам. У 1984 г. пастаўлены 2 бетонныя вертыкалі, аб’яднаныя ў ніжняй частцы гарызантальнай перамычкай. У верхняй частцы вертыкалей размешчаны фрагменты кратаў. Пляцоўка выкладзена бетоннымі плітамі з кветнікавымі газонамі. Перад уваходам на тэрыторыю комплексу запалены Вечны агонь.
Літаратура
правіць- 47. Месца лагера смерці, брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.