Ушацкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Уша́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Ушачы (не ўваходзіць у склад).

Ушацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ушацкі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ушачы (не ўваходзяць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 406
Плошча
  • 14 781 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Ушачы. 24 верасня 1926 года са складу сельсавета вылучаны Ушацкі яўрэйскі нацыянальны местачковы Савет, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Востраў-Сарочынскі, а сельсавет перайменаваны ў Востраў-Сарочынскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лутава, сельсавет перайменаваны ў Лутаўскі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Селішчанскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Бярозкі, Двор Пліна, Забораўна, Замошша-I, Замошша-II, Новае Сяло, Паперына, Пліна, Пушча, Роўбы, Старое Сяло, Угрынкі і Чабатова)[2]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лутаўскага сельсавета 41 населены пункт[3]. 22 снежня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лутава Сяльцо[4]. 18 чэрвеня 1985 года ў склад Сарочынскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Арэхаўна, Ваўчо, Гарадок, Градзянец, Кавалеўшчына, Канцавыя, Крыскавічы, Кублішчына, Кулінава, Лутава, Слабодка, Ціханяты, Федаронкі і Шчарбёнкі)[5]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (вёскі Заазер’е, Матырына, Салонец 1 і Салонец 2) скасаванага Селішчанскага сельсавета і вёска Градзянец Сарочынскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ва Ушачы, сельсавет перайменаваны ва Ушацкі[6]. У 2011 годзе скасавана вёска Пралетарый (уключана ў склад Ушачаў)[7][8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2269 чалавек[9], з іх 96,4 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,4 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 1406 чалавек[11].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 2 (1700).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Решение Ушачского районного Совета депутатов от 19 августа 2011 г. № 81 Об упразднении сельских населенных пунктов Ушачского района Архівавана 20 верасня 2020.
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 апреля 2011 г. № 104 Об изменении границ городского поселка Ушачи, Сорочинского и Ушачского сельсоветов Ушачского района Архівавана 20 верасня 2020.
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.