Луіс Рэдонда
Луіс Рэдонда Гарсія (ісп.: Luis Redondo García; 24 жніўня 1889 — 14 жніўня 1973) — дывізійны генерал Узброеных сіл Іспаніі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Луіс Рэдонда | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1973 (83 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род войскаў | Cavalry of Spanish Army[d] |
Званне | дывізійный генерал[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНа ваеннай службе з 31 жніўня 1908 года. Змагаўся ў Іспанскім Марока ў ходзе Рыфскай вайны[1]. 4 ліпеня 1925 года атрымаў званне капітана кавалерыі[2].
Калі была абвешчана Другая рэспубліка, добраахвотна звольніўся з арміі, будучы незадаволеным новым рэжымам. З пачаткам антыцэркоўнай кампаніі ўступіў у кантакт з членамі Традыцыяналісцкай Камуніі[3].
У жніўні 1932 года прымаў удзел у «Санхурхадзе», няўдалай спробе дзяржперавароту на чале з Хасэ Санхурха. Пасля быў заключаны ў турму[2]. У 1934 годзе адказваў за арганізацыю баявых атрадаў рэкетэ[3].
Калі 18 ліпеня 1936 года адбыўся ваенны путч, выступіў на баку апазіцыі. Знаходзіўся ў падначаленні Кейпа дэ Льяна і быў адным з удзельнікаў паўстання ў Севільі[3].
Камандаваў атрадамі рэкетэ «Вірхен дэ лос Рэес» з Севільі, «Вірхен дэль Росіа» з Уэльвы, «Вірхен дэ ла Мерсед» з Херэса і «Сан-Рафаэль» з Кордавы[3]. З пачатку 1938 годы стаў камандзірам 122-й дывізіі[4].
Пасля вайны камандаваў дывізіяй Алькала-дэ-Энарэс[1]. У 1960—1967 гадах займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Цэнтральнай ваеннай управы па выкананні пакаранняў[5].
Пахаваны на могілках Сан-Фернанда ў Севільі[3].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Ferrer, Melchor (1979). Historia del Tradicionalismo Español, tomo 30, vol. I. Sevilla: Editorial Católica Española, S.A. p. 88. ISBN 84-7460-027-8. Archivado desde el original el 19 de enero de 2018. Consultado el 15 de mayo de 2019.
- ↑ а б Varela Iglesias, José Enrique (2004). General Varela: Diario de Operaciones, 1936-1939. Almena Ediciones,. p. 115. ISBN 9788496170094.
- ↑ а б в г д «Ha fallecido el Teniente General Redondo». ABC de Sevilla: 44. 14 de agosto de 1973.
- ↑ José Manuel Martínez Bande (1981). La batalla de Pozoblanco y el cierre de la bolsa de Mérida. Madrid: Editorial San Martín. p. 160.
- ↑ Carrero (27 de julio de 1967). «Disposiciones de otros Departamentos: Presidencia del Gobierno». Boletín Oficial del Ministerio del Aire (89): 1067.
Спасылкі
правіць- El Alzamiento en Sevilla. Queipo de Llano. Manuel Fal Conde (incluye una fotografía de Luis Redondo de «Gelán» reproducida por el diario La Unión el 19 de octubre de 1936).