Лыман
Лыма́н (укр.: Лиман, руск.: Лиман; у 1925—2016 гадах — Красны Лыман) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны, цэнтр Лыманскага раёна. Размешчаны за 136 кіламетраў ад Данецка. Тэрыторыя — 20 км². Насельніцтва — 23 тыс. чалавек (2011).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1667 годзе казакамі Ізюмскага палка як паселішча пры вартавых вежах паблізу Торскай фартэцыі (цяпер горад Славянск). У 1825 годзе Лыман быў ператвораны ў вайсковае паселішча, з 1857 жыхароў перавялі ў разрад дзяржаўных сялян. У 1911 годзе побач з горадам пракладзена чыгуначная лінія і збудаваная станцыя. У 1925 годзе паселішча перайменаванае на Красны Лыман, у 1938 годзе прысвоены статус горада.
Паводле звестак на 1864 год ва ўласніцкай слабадзе Лыман Ізюмскага павета Харкаўскай губерні жылі 2622 асобы (1470 мужчын і 1152 — жанчыны), налічвалася 512 дваровых гаспадарак, існавала праваслаўная царква, адбываліся 2 штогадовыя кірмашы[2].
У 1885 годзе ў колішняй дзяржаўнай слабадзе Папоўскай воласці налічвалася 3503 жыхары, налічвалася 587 дваровых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, 2 пастаялыя двары, 2 храмы, адбываліся 2 кірмашы на год[3].
26 мая 2022 года пасля трывалых баёў горад перайшоў пад кантроль расійскіх сілаў[4].
1 кастрычніка 2022 года Узброеныя сілы Украіны вызвалілі Лыман пасля 4-месячнай расійскай акупацыі[5].
Эканоміка
правіцьБольшасць працаздольнага насельніцтва занята на чыгунцы і ў аграпрамысловым комплексе.
Станцыя Лыман, лакаматыўнае і вагоннае дэпо, дыстанцыя каляі, сігналізацыі, сувязі і вылічальнай тэхнікі, грамадскія пабудовы, дарожныя электрамеханічныя майстэрні, чыгуначная машынная станцыя № 10, рейказварны цягнік № 6, будаўніча-мантажны цягнік № 181 — галоўныя чыгуначныя прадпрыемствы, складнікі Лыманскага чыгуначнага вузла. Рейказварны цягнік № 6 здзяйсняе зварныя аперацыі і аперацыі па апрацоўцы каляі.
Другое месца па значнасці займае аграпрамысловы комплекс. Агулам у раёне налічваецца 74 фермерскія гаспадаркі, 15 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У раёне закупляюць сланечнікавы алей і сам сланечнік прадпрыемствы Данецкай і Харкаўскай абласцей. Асноўныя паказнікі дзейнасці прадпрыемстваў АПК: агульная плошча сельскагаспадарчых угодздзяў — 69,1 тыс. га, у тым ліку ніў — 51,3 тыс. га; штогадовыя плошчы пасеву зернавых — 19,0 тыс. га, сланечніка — 6,1 тыс. га.
Вядомыя асобы
правіць- Леанід Дзянісавіч Кізім (1941—2010) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза.
- Мікалай Сцяпанавіч Навумаў (нар. 1938) — беларускі архітэктар.
- Ігар Анатольевіч Разаронаў (нар. 1970) — украінскі цяжкаатлет, прызёр Алімпійскіх гульняў.
Крыніцы
правіць- ↑ http://www.ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2015/zb/06/zb_nas_14.zip
- ↑ Харьковская губернія. Списокъ населенныхъ мѣстъ по свѣдѣніямъ 1864 года, томъ XLVI. Изданъ Центральнымъ статистическимъ комитетомъ Министерства Внутренних Дѣлъ. СанктПетербургъ. 1869 — XCVI + 209 с.
- ↑ Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. По данным обслѣдованія, произведеннаго статистическими учрежденіями Министерства Внутренних Дѣл, по порученію Статистическаго Совѣта. Изданіе Центральнаго Статистическаго Комитета. Выпускъ III. Губерніи Малороссійскія и Юго-Западныя. СанктПетербургъ. 1885. — V + 349 с.
- ↑ Russian forces have ‘upper hand’ in Donbas fighting, Ukrainian officials say . The Guardian (26 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2022. Праверана 28 мая 2022.
- ↑ "Узброеныя сілы Украіны ўвайшлі ў Ліман". Беларуская служба Радыё «Свабода». 1 кастрычніка 2022. Праверана 3 кастрычніка 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лыман
- Інфармацыйны партал Данеччыны
- Уліковая картка на бачыне Вярхоўнай Рады Украіны
- Лиман — Інформаційно-пізнавальний портал | Донецька область у складі УРСР (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)