Любін (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Лю́бін[1] (трансліт.: Liubin, руск.: Любин) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 8 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 45,5 км ад Мінска, 11 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Вёска
Любін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Любін на карце Беларусі ±
Любін (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Любін (Пухавіцкі раён)
Любін (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Любін (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

У першай палове XIX ст. маёнтак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Фларыяна Пялікшы, пасля паводле вена ўласнасць перайшла да Грэгаровічаў[2]. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. У 1903 годзе ўласнасць дваранкі Вікторыі Карнілеўны Грэгаровіч[3]. У 1913 годзе ўласнасць Ігнацыя Бароўскага, было 1312 дзесяцін зямлі[4].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізаваная, на базе маёнтка быў створаны саўгас «Любін», у 1924 годзе меў 372 дзесяціны зямлі. Паводле перапісу 1926 года пасёлак. У 1933 годзе працавалі шорная, сталярная майстэрня, цыркулярка і кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

правіць
  • 1897 год — 38 жыхароў
  • 1917 год — 1 двор, 166 жыхароў, усе беларусы[5]
  • 1926 год — 9 двароў, 44 жыхары
  • 1960 год — 137 жыхароў
  • 2002 год — 6 двароў, 8 жыхароў
  • 2010 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў
  • 2019 год — 0 жыхароў[6]

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 414
  3. Списокъ землевладѣльцевъ Минской губерніи 1903, с. 27.
  4. Nad Świsłoczą 1914, s. 98.
  5. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 96.
  6. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 24 красавіка 2024.

Літаратура

правіць
  • Любін // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 155. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Приложеніе. Списокъ землевладѣльцевъ Минской губерніи, владѣющихъ 500 десятин. земли и болѣе // Памятная книжка Минской губерніи на 1904 г.. — Минскъ: Изданіе Минскаго губернскаго статистическаго комитета, 1903.
  • Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
  • Jelski A. Lubin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 414.
  • Spis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi // Nad Świsłoczą : kalendarz miński informacyjny na rok 1914 / pod redakcją W. Dworzaczka. — Wilno: Znicz, 1914. — 130 S.

Спасылкі

правіць