Людвіг Прандтль
Лю́двіг Прандтль (ням.: Prandtl; 4.2.1875, г. Фрайзінг, Германія — 15.8.1953) — нямецкі вучоны ў галіне механікі, адзін са стваральнікаў эксперыментальнай аэрадынамікі.
Людвіг Прандтль | |
---|---|
ням.: Ludwig Prandtl | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 лютага 1875[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1953[6][1][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, інжынер |
Навуковая сфера | фізіка і аэрадынаміка[8] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | August Föppl[d] |
Вядомыя вучні | Paul Richard Heinrich Blasius[d], Theodore von Kármán[d] і Hermann Schlichting[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Закончыў вышэйшае політэхнічнае вучылішча ў Мюнхене (1899). З 1904 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1925—47 гадах дырэктар Інстытута гідрааэрадынамікі (г. Гётынген).
Навуковая работаПравіць
Навуковыя працы па тэорыі пругкасці і пластычнасці, гідрааэрамеханіцы, газавай дынаміцы, дынамічнай метэаралогіі.
Увёў уяўленне аб пагранічным слоі і адрыўным цячэнні пры абцяканні цел. Выканаў фундаментальныя даследаванні турбулентнага цячэння ў трубах, турбулентнасці свабоднай атмасферы і звышгукавога выцякання газаў, увёў крытэрый падобнасці пры цеплаперадачы (лік Прандтля) у рухомых патоках вадкасцей і газаў.
ТворыПравіць
- Гидроаэромеханика. Рус. пер. 2 изд. М., 1951.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Ludwig Prandtl // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ludwig Prandtl // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118596160 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ а б Прандтль Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Dictionary of Scientific Biography / C. C. Gillispie — Charles Scribner's Sons, 1970.
- ↑ а б в г д е MacTutor History of Mathematics archive
ЛітаратураПравіць
- Прандтль Людвіг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — С. 12—13.
- Лойцянский Л. Г. Механика жидкости и газа. 5 изд. — М., 1978. (руск.)