Людвік Бенуа
Людвік Бенуа (18 ліпеня 1920, г. Ваўкавыск — 4 лістапада 1992, г. Лодзь) — акцёр тэатра і кіно
Людвік Бенуа | |
---|---|
польск.: Ludwik Benoit | |
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1920[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 1992[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maria Zbyszewska[d] |
Дзеці | Mariusz Benoit[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0072250 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЯго дзед па бацькавай лініі быў французам і паходзіў з невялікага гістарычнага мястэчка пад Парыжам. Продкі па матчынай лініі родам з ваколіц горада Ловіч (цяпер Лодзінскае ваяводства). Бацька таксама быў акцёрам.
Бенуа з’вязаў усю сваю працу і сямейнае жыццё з горадам Лодзь, так і не спакусіўшыся пераехаць жыць і працаваць у Варшаву. У 1946 годзе скончыў акцёрскую студыю Гала ў Гданьску. У 1948 годзе скончыў Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу і разам са сваёй жонкай, вядомай акторкай Марыяй Збышэўскай стаў працаваць у тэатры імя Стэфана Ярача, а затым перайшоў у Новы тэатр, служэнню ў якім аддаў больш за трыццаць гадоў, аж да сваёй смерці. У шлюбе са Збышэўскай 23 лістапада 1950 годзе ва Уроцлаве нарадзіўся сын Марыюш, які пазней стаў вядомым акцёрам.
У 1970 годзе ён ажаніўся зноў з Ядвігай Ендрэйчак. У шлюбе нарадзілася дачка Ганна, якая зараз працуе радыёжурналістам на радыё Лодзі.
Бенуа называюць польскім Бурвілем за ўдалае сумяшчэнне, як і знакамітым французскім акцёрам, у адной ролі камічных элементаў і трагедыі. Яго параўноўвалі таксама з непараўнальным Фернандэлем. Ён, як і яны, не меў галоўных роляў, але нават эпізоды ў яго выкананні надоўга запаміналіся.
Зняўся ў больш чым 60 фільмах і ў шматлікіх спектаклях Тэатра Тэлебачання. Агучваў анімацыйныя фільмы.
Памёр 4 лістапада 1992 годзе ў Лодзі. Пахаваны на Алеі Заслужаных на могілках Долі[3].
Зноскі
- ↑ а б Ludwik Benoit // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Ludwik Benoit // e-teatr.pl — 2004.
- ↑ У гэты дзень 18 ліпеня 1920 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі акцёр тэатра і кіно Людвік БЕНУА