Вуліца Ліейіклас
Вуліца Ліейі́клас[1](традыцыйная беларуская назва — Людвіса́рская ву́ліца[2]; літ.: Liejyklos gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Віленскую з Універсітэцкай і гістарычным Палацавай плошчай (цяпер пляц Даўкантаса). Працягваецца вуліцай Скопа.
Ліейіклас Вільня | |
---|---|
літ.: Liejyklos gatvė | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
Працягласць | 350 м м |
Ранейшыя назвы | Баніфрацкі завулак, Палацавы завулак, Праабражэнская вуліца |
Назва ў гонар | metal casting[d] |
Паштовы індэкс | LT-01120 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Радзівілаў і комплекс кляштару баніфратаў з касцёл Святога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў.
Гісторыя
правіцьНазва вуліцы ўтварылася ад людвісарні, якая знаходзілася тут з канца XVIII ст.
У XIX ст. з мэтай русіфікацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расійскай імперыі перайменавалі вуліцу ў Праабражэнскую (руск.: Преображенская улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.
Агульныя звесткі
правіцьДаўжыня вуліцы каля 350 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Віленскай вуліцай. З правага паўднёва-ўсходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночна-заходняга боку — цотная нумарацыя.
Перасякаецца вуліцай Татарскай. З правага боку адыходзіць вуліца Святога Ігната, з левага — гістарычны Баніфрацкі завулак (цяпер вуліца Лаўрына Гуцэвіча). Усярэдзіне вуліцы перад касцёлам размяшчаецца сквер імя Лаўрына Гуцэвіча, далей — Прэзідэнцкі сквер.
Будынкі
правіцьНяцотны бок
правіць- № 1 — былы дом беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, у якім да 1930 года размяшчалася Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны. Пасля перахала ў дом № 6 па вул. Завальнай[3].
- № 11 (таксама Татарская вуліца, 23) — дом, у якім размяшчаецца атэль «Artis Centrum»
Цотны бок
правіць- № 2 (таксама Гарбарская вуліца, 3 і Віленская вуліца, 22) — палац Радзівілаў, збудаваны ў XVII ст. ваяводам віленскім Янушам Радзівілам паводле праекту архітэктара Яна Ульрыха. У XIX ст. Радзівілы перадалі палац Віленскаму філантрапічнаму таварыству, якое валодала ім да 1940 года. З прычыны войнаў і пажараў на пачатак XX ст. будынак быў практычна разбураным. Па Першай сусветнай вайне ацалела толькі паўночнае крыло палаца. У 1967 годзе пачалася рэканструкцыя палаца, якая не завяршылася да нашага часу. З 1990 года ў будынку размяшчаецца філіял Літоўскага мастацкага музея[4].
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- ↑ Беларускія старонкі Вільні. Ля вытокаў незалежнай Беларусі (сярэдзіна XIX — першая палова XX ст.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 26 студзеня 2019.
- ↑ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу Архівавана 5 сакавіка 2016., TUT.BY, 29.03.2011.
Літаратура
правіць- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Ліейіклас