Людміла Іванаўна Чалоўская
Людміла Іванаўна Чалоўская (25 верасня 1924, Магілёў — 7 лістапада 1943, Барысаў) — удзельніца партызанскага руху на Барысаўшчыне ў Вялікую Айчынную вайну.
Людміла Іванаўна Чалоўская | |
---|---|
Род дзейнасці | партызан |
Дата нараджэння | 25 верасня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 1943 (19 гадоў) |
Месца смерці | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія Правіць
Нарадзілася 25 верасня 1924 года ў Магілёве ў сям’і ваеннаслужачага. Член УЛКСМ з 1940 года. 3 1935 года жыла ў Барысаве. Вясной 1941 года скончыла 8 класаў сярэдняй школы № 2.
3 ліпеня 1941 года — член камсамольска-маладзёжнай групы Барысаўскага камуністычнага падполля. Распаўсюджвала лістоўкі, збірала зброю і боепрыпасы, звесткі аб размяшчэнні нямецкіх войск. 3 лютага 1942 г. разведчыца і сувязная партызанскага атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага брыгады «Дзядзькі Колі», з ліпеня 1943 г. — у партызанскай спецыяльнай групе НКДБ СССР «Артур». Падтрымлівала сувязь з падпольнымі групамі ў Барысаве, перадавала ім міны, узрыўчатку для дыверсій, збірала звесткі разведкі для партызан, здабывала бланкі пашпартоў, удзельнічала ў арганізацыі ўцёкаў ваеннапалонных. Дом, дзе жыла маці Люсі ў Барысаве, быў явачнай кватэрай партызанскіх сувязных і падпольшчыкаў.
3 кастрычніка 1943 года пры выкананні чарговага задання схоплена гітлераўцамі і кінута ў Барысаўскую турму. Пасля катаванняў расстраляна ў ноч з 6 на 7 лістапада 1943 года.
Узнагароды Правіць
Пасмяротна ўзнагароджана 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені.
Памяць Правіць
Імем адважнай партызанкі названы вуліца і піянерская дружына сярэдняй школы № 13 у Барысаве. У 1958 годзе ў Барысаве пастаўлены помнік Люсі Чалоўскай (скульптар С. Селіханаў, архітэктар Г. Калюжны).
Літаратура Правіць
- У. У. Бянько, Л. Г. Лапцэвіч. 44. Помнік Чалоўскай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
- Мачульский Р. Н. Вечный огонь: Партизанские записки.— 3 изд.— Мн., 1978;
- Андрющенко Н. Дорогами подвигов. — 2 изд. — Мн., 1978.