Людовік II Заіка
Людовік ІІ Заіка, фр. Louis le Bègue (1 лістапада 846 — 10 красавіка 879) — кароль заходнефранкскі, сын Карла II Лысага, з дынастыі французскіх Каралінгаў.
Людовік II Заіка лац.: Ludowicus Balbus, фр.: Louis le Begue | ||
| ||
---|---|---|
6 кастрычніка 877 — 10 красавіка 879 | ||
Каранацыя | 8 снежня 877, Камп’ень паўторная каранацыя: 7 верасня 878, Труа | |
Папярэднік | Карл II Лысы | |
Пераемнік | Людовік III Карламан II | |
| ||
29 верасня 866 — 10 красавіка 879 | ||
(пад імем Людовік III) | ||
Каранацыя | сакавік 867 | |
Папярэднік | Карл III Дзіця | |
Пераемнік | Карламан II | |
| ||
6 кастрычніка 877 — 10 красавіка 879 | ||
Папярэднік | Карл II Лысы | |
Пераемнік | Людовік III Малодшы | |
| ||
6 кастрычніка 877 — 10 красавіка 879 | ||
Папярэднік | Карл II Лысы | |
Пераемнік | Базон В’енскі | |
Дзейнасць | манарх | |
Нараджэнне | 1 лістапада 846[1]
| |
Смерць | 10 красавіка 879[1] (32 гады) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Каралінгаў | |
Бацька | Карл II Лысы | |
Маці | Ірментруда Арлеанская | |
Жонка | Ansgarde of Burgundy[d] і Адэлаіда Парыжская | |
Дзеці | Людовік III, кароль Францыі, Карламан II, Карл III Прастак, Ermentrude of France[d] і Gisela der Franken[d] | |
ЖыцяпісПравіць
У 866 г. пасля смерці малодшага брата Карла стаў каралём Аквітаніі. Пасля смерці бацькі ў 877 г. пачаў валадарыць ва ўсім заходнефранкскім каралеўстве. 8 снежня быў каранаваны ў горадзе Рэймсе, архібіскупам Хінцмарам. Паўторная каранацыя адбылася 7 верасня 878, Людовіка каранаваў Папа Рымскі Ян VIII. Таксама каралю была прапанавана карона імператара, але той адмовіўся ад яе.
У Людовіка было дрэннае здароўе і таму ён перажыў свайго бацьку толькі на 2 гады. Падчас яго панавання роля караля ў краіне была неістотна мала, узрастала моц, імкнуўшыхся да адасаблення, княстваў і графстваў: Аквітаніі, Гасконіі, Тулузы, Бургундыі, Нармандыі, Фландрыі і інш., таксама расла ўлада вялікіх баронаў. Не адыгрываў актыўнай ролі і ў міжнароднай палітыцы. Летапісцы апісваюць яго як чалавека простага і мілага, які любіў супакой, рэлігію і справядлівасць.
У 879 г. кароль рушыў у ваенны паход супраць нарманаў, падчас якога пачуў сябе дрэнна і 10 красавіка 879 г. памёр. Пасля яго смерці ўлада перайшла да яго двух сыноў Людовіка III і Карламана II.
Сям’яПравіць
Людовік быў жанаты два разы. Першы раз ажаніўся ў 862 г. з Анзгардай (памерла 2 лістапада 879). Шлюб быў складзены патаемна і супраць волі бацькі Людовіка. Людовік і Анзгарда мелі двух сыноў і две дочкі: Хільдэгарда, Гізела і Людовік III і Карламан II.
Другі раз Людовік меў шлюб з Адэлаідай Парыжскай, якая нарадзіла яму сына і дочку: Эрментруду і Карла III.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 313–315. — ISBN 978-2-9501509-3-6
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людовік II Заіка