Люмба́га (ад лац.: lumbus — паясніца), прастрэл — болевы сіндром (моцны боль, скарачэнне мышцаў, скрыўленне пазваночніка) у паяснічнай вобласці спіны ад раздражненняў нервовых канцоў у звязках пазваночніка. Узнікненню люмбага садзейнічаюць траўмы, фізічнае перанапружанне, інфекцыі. Найчасцей бывае ў мужчын старэй за 30 гадоў. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, пры рэцыдывах — курортнае.

Люмбага
МКХ-10 M54.454.4-M54.554.5
МКХ-9 724.2724.2
MedlinePlus 003108
eMedicine pmr/73 
MeSH D017116
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць