Люпэ Антыверас

Люпэ Антыверас (ісп.: Lupe Ontiveros; 17 верасня 1942, Эль-Паса, Тэхас26 ліпеня 2012, Уітыер, Каліфорнія[2]) — амерыканская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, якая за сваю кар'еру з'явілася ў больш чым пяцідзесяці фільмах і серыялах.

Люпэ Антыверас
Lupe Ontiveros
Lupe Ontiveros.jpg
Імя пры нараджэнні Гвадэлупэ Марэна Guadalupe Moreno
Дата нараджэння 17 верасня 1942(1942-09-17)
Месца нараджэння Эль-Паса, Тэхас, ЗША
Дата смерці 26 ліпеня 2012(2012-07-26) (69 гадоў)
Месца смерці Уіттіер, Каліфорнія, ЗША
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Адукацыя
Прафесія акцёр
Кар’ера 19662012
Узнагароды «Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША» Лепшая актрыса другога плана (2000)
IMDb ID 0648913
Commons-logo.svg Люпэ Антыверас на ВікіСховішчы

Жыццё і кар'ераПравіць

Сапраўднае імя Гвадэлупе Марэна (ісп.: Guadalupe Moreno), нарадзілася ў горадзе Эль-Паса, штат Тэхас.[3][4]

Антыверас выйграла прэмію «Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША» за ролю ў фільме 2000 года "Чак і Бак», а таксама была намінаваная на «Незалежны дух» за лепшую жаночую ролю другога плана. Яна атрымала прыз кінафестывалю «Сандэнс» за ролю ў фільме «Сапраўдныя жанчыны заўсёды ў целе» ў 2002 годзе.[5] Яна таксама вядомая па ролях у фільмах «Мая сям'я», «Селена» і «Лепш не бывае».

На тэлебачанні яна найбольш вядомая па ролі Хуаніты Соліс ў тэлесерыяле «Адчайныя хатнія гаспадыні», якая прынесла ёй намінацыю на прэмію «Эмі» у 2005 годзе.[5] Яна таксама знялася ў серыяле «Пасадэна» у 2001 годзе і з'явілася ў такіх серыялах як «Блюз Хіл стрыт», «Дзённікі Чырвонай Туфлікі», «Реба» і г. д.

Актрыса памерла 26 ліпеня 2012 года ва ўзросце 69 гадоў пасля барацьбы з ракам печані.[2]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  2. 2,0 2,1 'SELENA' ACTRESS Dead at 69. TMZ.com (26 липня 2012). — «Prolific Mexican-American character actress Lupe Ontiveros, best known for playing the convicted murderer of the Tejano singer in "Selena," has died. She was 69.»  Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 28 мая 2013.
  3. Lupe Ontiveros Biography (1942-) at FilmReference.com
  4. http://ftp.rootsweb.com/pub/usgenweb/tx/elpaso/vitals/births/1942/elpab42e.txt
  5. 5,0 5,1 Internet Movie Database Awards for Lupe Ontiveros. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 28 мая 2013.

СпасылкіПравіць