Лябеднік блішчасты

Лябеднік блішчасты (Atriplex sagittata) — від кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Лябеднік блішчасты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Atriplex sagittata

Сінонімы
Atriplex nitens

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  880690
EOL  5213194
IPNI  164128-1
TPL  kew-2665762

Распаўсюджанне правіць

Шырока распаўсюджаная расліна, якую лёгка знайсці. Распаўсюджана ў сярэдняй і Усходняй Еўропе, у Заходняй Азіі. Цвіце ў чэрвені-верасні.

Апісанне правіць

Гэта аднагадовая травяністая расліна вышынёй 50-150 см. Ніжнія парасткі і лісце супраціўныя. Лісце дзідападобнае, выемкава-зубчастае, з мучністым поцягам. Кветкі сабраны ў друзлыя каласкі і ўтвараюць пірамідальную мяцёлку. Па вонкавым выглядзе лябеднік блішчасты так падобны на лебяду белую (Chenopodium album), што іх цяжка бывае адрозніць. Але кветкі ў лябедніка песцікавыя і тычынкавыя. Тычынкавая кветка мае просты калякветнік з 5 лісточкаў і андрацэй  (укр.) з 5 тычынак. Пярэстая кветка часцей голая, з двума прыкветнічкамі, зрослымі ля аснавання, гінецэй просты з двух пладалісткоў. Насенне двух відаў: у кветках без калякветніка — вялікае (3-4 мм у дыяметры), у кветках з калякветнікам — дробнае (1-1,5 мм у дыяметры).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.

Спасылкі правіць