Ляво́н (Леані́д Хве́даравіч) Валасю́к (13 снежня 1955, в. Песцянькі, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі паэт, мастак.

Лявон Валасюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 снежня 1955(1955-12-13) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, мастак
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія правіць

У васьмігадовым узросце з сям’ёй пераехаў у Брэст. У 1963—1973 навучаўся ў сярэдняй школе № 16, пасля працаваў слесарам на заводзе. У 1974—1976 служыў у войску. У 1981 скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Працаваў на розных пасадах у абласным навукова-метадычным цэнтры культасветработы і народнай творчасці ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, пасля мастаком у рэкламным камбінаце Аблспажыўсаюза, завода «Газаапарат», ЦУМа, гасцініцы «Інтурыст» і інш.

Творчасць правіць

Вершы пачаў пісаць у пятай класе школы. Першы верш па-руску надрукаваны ў 1982 годзе ў газеце «Заря». Пазней публікаваўся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Народная трыбуна», «Заря», «Брестский курьер», «Настаўніцкая газета».

Аўтар зборнікаў вершаў «Блики дня» (1999), «Краски души» (2000), «Под знаком Стрельца» (2001), «Леаніды» (2003), «Чырвоная вежа» (2004), «Познія сны» (2006), «Знакі на валуне» (2010), кнігі прозы «Сцежкі да сядзібы» (2008), фантастычнага раману «Вяртанне берасцейскай стралы» (2012)[1][2].

Член Беларускага саюза мастакоў (2000) і Саюза беларускіх пісьменнікаў (2007).

Лаўрэат літаратурнай «Мядовай прэміі» (2008).

Зноскі

  1. Запрос: a001="BY-SEK-139140" (руск.). Сводный электронный каталог системы корпоративной каталогизации. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (27 снежня 2013).
  2. Аліса Поль.. Вяртанне берасцейскай стралы Лявона Валасюка(недаступная спасылка). Камунікат (27 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 4 мая 2015.

Спасылкі правіць