Лян Цічаа (23.2.1873, правінцыя Гуандун, Кітай — 19.1.1929) — кітайскі палітычны дзеяч, гісторык.

Лян Цічаа
кіт.: 梁啟超
梁启超在日本期间.jpg
Нараджэнне 23 лютага 1873(1873-02-23)[1][2][…]
Смерць 19 студзеня 1929(1929-01-19)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Liang Baoying[d]
Дзеці Лян Сычэн[d], Лян Сыюн[d], Лян Січжуань[d], Лян Сілі[d], Лян Сіда[d] і Лян Лінсянь[d][5]
Веравызнанне канфуцыянства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць перакладчык, журналіст, філосаф, гісторык, пісьменнік, палітык, рэвалюцыянер, выхавацель, грамадскі актывіст, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Аўтограф Signature of Liang Qichao.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Выступаў за спалучэнне канфуцыянскіх традыцый з еўрапейскімі новаўвядзеннямі. У час «Сто дзён рэформ» (1898) дарадца імператара Гуансюя. Пасля паражэння рэфарматараў эміграваў у Японію, сумесна з Кан Ювэем стварыў канстытуцыйна-манархічны Саюз абароны імператара. Вярнуўся ў Кітай у 1912 г. у час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Стварыў Прагрэсіўную партыю. Падтрымаў прэзідэнта Юань Шыкая супраць Сунь Ятсена, але асудзіў спробу першага абвясціць сябе імператарам. З 1923 г. узначальваў кітайскую секцыю ПЭН-клуба, выкладаў у Пекінскім універсітэце. Аўтар філасофскіх і гістарычных прац, п’ес, вершаў і інш.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Liang Qichao // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Liang Qichao // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118970070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. China Biographical Database

ЛітаратураПравіць