Лідзія Аляксееўна Абухава

Лідзія Аляксееўна Абухава (руск.: Ли́дия Алексе́евна Обухова; 17 жніўня 1924, Кутаісі — 26 красавіка 1991, Масква) — савецкая пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў СССР (1956), аўтар раманаў «Глыбінь-гарадок», «Стрэмка», аповесцей «Улюбёнец стагоддзя», «Ліліт» і кнігі падарожжаў «Цудоўныя краіны». Яе творы выдаваліся больш як на 30 мовах. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР».

Лідзія Аляксееўна Абухава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 жніўня 1922(1922-08-17) ці 1924[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1991(1991-04-26) ці 1991[1][2][…]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Гады творчасці з 1945
Мова твораў руская
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Кутаісі ў сям’і акцёраў. Пасля смерці бацькі была ўдачароная айчымам, афіцэрам-пагранічнікам. З-за пастаянных раз’ездаў сям’і вучылася ў розных школах. Жыла на Каўказе, ва Украіне, у Сярэдняй Азіі, Паволжы і Беларусі. У 1940 годзе скончыла сярэднюю школу № 10 горада Віцебска.

Вялікая Айчынная вайна заспела Лідзію Абухаву ў Літве, на граніцы Савецкага Саюза. Усю вайну яна правяла ў нацысцкім канцлагеры (як дачка пагранічніка). Пасля заканчэння вайны скончыла Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1951). Член СП СССР (1956). Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».

Пахаваная на Міускіх могілках.

Зноскі

  1. а б Lydia Obukhova // The Encyclopedia of Science Fiction / P. Nicholls, J. Clute, D. Langford Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lidija Aleksejevna Obuchova // Czech National Authority Database

Літаратура правіць