Ліздзейка з дачкой на руінах храма Перуна
«Ліздзейка з дачкой на руінах храма Перуна» (польск.: Lizdejko na gruzach świątyni Peruna) — карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1876 годзе. Створана паводле гістарычнай аповесці «Паята, дачка Ліздзейкі» (польск.: Pojata, córka Lezdejki), якая была напісана Феліксам Бернатовічам у 1826 г., але не мела такога шырокага грамадскага рэзанансу, як жывапісны твор. Палатно ўпершыню было выстаўлена ў 1876 годзе ў парыжскім салоне і мела вялікі поспех[1].
| ||
Казімір Альхімовіч | ||
Ліздзейка з дачкой на руінах храма Перуна. 1876 | ||
польск.: Lizdejko na gruzach świątyni Peruna | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей |
Апісанне
правіцьУ аснову карціны была пакладзена легенда пра час, калі Ягайла пачаў сілай уводзіць хрысціянства на землях Літвы, знішчаючы язычніцкія ахвярнікі. На палатне паказаны самы складаны момант у жыцці вярхоўнага жраца Ліздзейкі — руйнавання храма Перуна. У цэнтры кампазіцыі постаць мудрага і велічнага старца ў доўгім адзенні, якая ўспрымаецца як сімвал болю, роспачы. Прыгажуня-дачка ўвасабляе светлыя пачаткі жыцця і надзеі. Іх чыстыя гарманічныя вобразы складаюць рамантычныя кантраст з руінамі храма, таемна-змрочным свяшчэнным дубовым гаем навокал[1].
К. Альхімовіч у сваім палатне ўздымаецца ды шырокага мастацкага абагульнення, паказваючы не толькі асабістую трагедыю чалавека, але пераломныя змены ў жыцці цэлага народа[1].
Зноскі
- ↑ а б в Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. — 364 с. — ISBN 985-6638-35-6. Архівавана 7 кастрычніка 2008.