Лілія Мікалаеўна Рожына

вучоны-псіхолаг

Лілія Мікалаеўна Ро́жына[1] (6 верасня 1935 — 5 лютага 2020[2]) — вучоны, псіхолаг, кандыдат педагагічных навук (1964[3]), доктар псіхалагічных навук (1993), прафесар (1994). Выдатнік народнай адукацыі.

Лілія Мікалаеўна Рожына
Дата нараджэння 6 верасня 1935(1935-09-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2020(2020-02-05) (84 гады)
Грамадзянства
Муж Мікалай Васільевіч Рожын
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера педагогіка і псіхалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук (1964) і доктар псіхалагічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла сярэднюю школу № 15 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[4], які скончыла ў 1958 годзе. У 1960 годзе паступіла ў аспірантуру ў лабараторыю псіхалогіі асобы Навукова-даследчага інстытута псіхалогіі Акадэміі педагагічных навук СССР[4]. З 1960[1] года працавала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Максіма Горкага (сучасны Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка), дзе ў 1987—1997 гадах займала пасаду загадчыка кафедры псіхалогіі. У 1964 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Отношение младших школьников к литературным героям, их переживаниям и мыслям»[4], у 1993 годзе — доктарскую на тэму «Художественное познание человека как фактор развития личности старшеклассника»[4].

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар навуковых прац па практычнай псіхалогіі, методыцы выкладання псіхалогіі, псіхалагічных аспектах успрымання мастацтва, псіхалогіі мастацкага пазнання чалавека, ролі мастацтва ў развіцці асобы.

Сярод апублікаванага:

  • Искусство быть читателем. — Мн., 1987;
  • Художественная литература в курсе психологии. — Мн., 1994;
  • Психология человека в художественных образах. — мн., 1997;
  • Развитие эмоционального мира личности. — Мн., 1999;
  • Развитие представлений о счастье у студентов в процессе обучения // «Психологический журнал». — 2005. — № 4 — С. 9—20.;
  • Ценностный обмен как механизм личностного развития в процессе преподавания психологии //Педагогическая психология и образование. — № З. — 2014.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць