Лістаед аліўкавы

Лістаед аліўкавы (Gonioctena olivacea) — насякомае атраду цвердакрылыя (Coleoptera), сямейства лістаеды (Chrysomelidae).

Лістаед аліўкавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gonioctena olivacea


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  63697
EOL  3282746
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Апісанне правіць

Цела даўжынёй 3,5-4,5 мм, яйкападобнае, брудна-жоўтае. Галава, пярэдняспінка і надкрылы вохравыя або чырванавата-бурыя. Надкрылы іншы раз з чырванаватымі плямамі. Трапляюцца экземпляры часткова чорнаафарбаваныя (ніз цела, шво надкрылаў, шчыток, падоўжны штрых ад плечавога бугарка да верхавіны надкрылаў). Вельмі рэдка цела суцэльна чорнае. Вусікі і ногі жоўтыя, карычневыя або чарнаватыя. Кропкі на надкрылах размешчаны правільнымі радамі, каля верхавіны часта зблытаны.

Арэал правіць

Сярэдняя і Паўднёвая Еўропа, Алжыр і Марока. Для віду характэрна лакальнае пашырэнне — ачагі могуць мець плошчу некалькі дзесяткаў квадратных метраў. У Беларусі зарэгістраваны 2 ачагі — пад Мінскам і на Палессі. Вядомы знаходкі лістаеда ў заходняй частцы краіны.

Асаблівасці біялогіі правіць

Зімуюць імага ў глебе або ў раслінных рэштках пад кармавымі раслінамі (жаўтазель фарбавальны і жарновец). Ва ўмовах Беларусі выходзяць на паверхню ў маі—чэрвені і кормяцца верхавінкавым лісцем жаўтазеля. Адкладванне яек (за сезон 150—300 штук) пачынаецца ў канцы траўня — пачатку чэрвеня і заканчваецца ў пачатку жніўня. Лічынкі паяўляюцца ў пачатку чэрвеня, развіваюцца на кармавых раслінах імага, скелетуюць лісце, тройчы ліняюць. Праз 20—28 сутак акукліваюцца ў глебе або ў подсціле. Праз 6-10 сутак паяўляюцца жукі, якія прыкладна ў канцы жніўня адыходзяць на зімоўку. Паколькі перыяд выхаду з зімоўкі і адкладвання яек вельмі расцягнуты, у сярэдзіне лета ў прыродзе адначасова можна знайсці ўсе фазы развіцця жукоў.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5