Адкрыць галоўнае меню

Лістапад (кінафестываль)

(Пасля перасылкі з Лістапад, кінафестываль)

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — штогадовы міжнародны кінафестываль, які праходзіць у Мінску ў лістападзе паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Кінафестываль «Лістапад»
лагатып
Агульныя звесткі
Дата правядзення 1994 — наш час
Месца правядзення Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Афіцыйны сайт фестывалю

Заснавальнікі і арганізатарыПравіць

Пры садзейніцтве:

  • Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
  • Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы

МэтыПравіць

  • падтрымка ігравога кіно, фармаванне яго высокага сацыяльна-культурнага статусу;
  • захаванне адзінай кінематаграфічнае прасторы Расіі, краін СНД і Балтыі, далёкага замежжа;
  • развіццё творчых кантактаў, абмен досведам і ідэямі паміж кінематаграфістамі Рэспублікі Беларусь і замежных краін;
  • аказанне дапамогі творчай моладзі ў сферы кінематаграфіі;
  • прадстаўленне беларускім кінагледачам найлепшых кінастужак вытворчасці апошніх двух гадоў, адзначаных на міжнародных кінафестывалях;
  • умацаванне культурных сувязяў паміж Рэспублікаю Беларусь і замежнымі краінамі, а таксама творчых дачыненняў між кінематаграфістамі краін-удзельніц кінафоруму;
  • папулярызацыя дасягненняў нацыянальных кінематаграфій.

ГісторыяПравіць

Першапачаткова «Лiстапад» прадугледжваўся як кінафорум краін СНД і Балтыі. Зазвычай адбіраліся, стужкі, якія з пэўных прычын не траплялі ў шырокі пракат, але адлюстроўвалі культуру той ці іншай краіны. Менавіта ў такой якасці фестываль упершыню паўстаў у лістападзе 1994 года. З цягам часу кінафестываль пашыраўся, заваёўваў аўтарытэт, і ў 2003-м годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага. Тады ў Мінск прывезлі карціны з Расіі, Польшчы, ЗША, Ірана, Сербіі, Балгарыі, Чэхіі, Кітая, Японіі.

Лiстапад 2010Правіць

У 2010 фестываль паўстаў перад гледачамі ў абноўленым фармаце. Яго праграму склалі:

  • асноўны конкурс ігравога кіно (12 фільмаў),
  • конкурс маладога кіно (9 дэбютных фільмаў рэжысёраў з усяго свету, у тым лiку ўпершыню — з Індыі, Перу, Венесуэлы, Іспаніі, Уругвая),
  • конкурсны паказ неігравых фільмаў (20 карцін)
  • конкурс маладога неігравога кіно (12 карцін).

У асноўным конкурсе ігравога кіно была прадстаўлена кінастужка беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Масакра».

Адметнай асаблівасцю XVII ММКФ «Лістапад» з’яўлялася тое, што яго пераможца вызначыла прафесійнае журы, а не гледачы, як гэта было ў папярэднія гады. Арганізатары фестывалю аргументавалі гэта новаўвядзенне тым, што гледачы не могуць паглядзець усе конкурсныя фільмы, у лепшым выпадку яны пазнаёмяцца з 30 % кінастужак, а гэта ўжо неаб’ектыўна. Прафесійнае журы, перш чым прыняць рашэнне, у абавязковым парадку адгледжвае ўсе кінастужкі.

Дырэкцыя кінафестывалюПравіць

  • Генадзь Давыдзька — старшыня фестывалю
  • Анжаліка Крашэўская — дырэктар фестывалю
  • Ірына Дзям’янава — дырэктар праграмы дакументальнага кіно
  • Ігар Сукманаў — дырэктар праграмы ігравога кіно
  • Ксенія Даніна — праграмны дырэктар фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік»

ПераможцыПравіць

2010[1]Правіць

Зноскі

СпасылкіПравіць

  • listapad.com — афіцыйны сайт кінафестывалю «Лістапад»
  • «Лістапад» на Афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь