Лісічка

(Пасля перасылкі з Лісічкі)

Лісічкі (Cantharellus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства лісічкавых.

Лісічкі
Cantharellus cibarius 20090717-02.jpg
Лісічка сапраўдная — тыпавы від роду.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cantharellus Juss. 1789

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  36065
EOL  19294
MB  17236

АпісаннеПравіць

Пладовае цела ў выглядзе шапкі на ножцы. Шапка дыяметрам да 10 сантыметраў, пукатая або плоская, потым лейкападобная з тонкім хвалістым краем, жоўтая, жаўтаватая ці белаватая. Складкі пласціністыя, тоўстыя, зыходзяць на ножку. Ножка цыліндрычная, суцэльная, аднаго колеру са шляпкай. Мякаць шчыльная, белаватая, з прыемным пахам. Споры эліпсападобныя, гладкія, бясколерныя.

ПашырэннеПравіць

Каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных паясах. На Беларусі 2 віды: лісічка сапраўдная, або жоўтая (Cantharellus cibarius) і лісічка трубкападобная (Cantharellus tubaeformis). Трапляюцца ў хваёвых і мяшаных лясах. Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліпені-кастрычніку.

ВыкарыстаннеПравіць

Ядомыя грыбы.

ЛітаратураПравіць