Літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў
(Пасля перасылкі з Літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі)
Літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў — арганізацыя рэвалюцыйна настроеных пісьменнікаў Заходняй Беларусі. Існаваў з 10 снежня 1933 да сакавіка 1934 года. Створаны нелегальна па ініцыятыве КПЗБ і рэдакцыі «Беларускай газеты» ў Вільні з мэтай выхавання маладых літаратараў. Праграма фронту выкладзена ў «Дэкларацыі групы паэтаў…» (апублікавана ў часопісе «Літаратурная старонка», 1934, № 1).
Літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 10 снежня 1933 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | сакавік 1934 |
Распаўся ў выніку арыштаў актыву — В. Таўлая, Я. Чабора, П. Пестрака, А. Дубровіча, Я. Міско, выдаўца «Беларускай газеты» А. Карповіча.
Літаратура
правіць- С. В. Говін. Літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).