Ліхаманка Зіка (таксама — інфекцыя, выкліканая вірусам Зіка) — вострае інфекцыйнае захворванне, якое выклікае вірус Зіка з роду Flavivirus[en]. Яго адносяць да арбавірусных інфекцый. Працякае адносна дабраякасна, з недоўгачасовай ліхаманкай без выражанай інтаксікацыі, сыпу. У апошні час хвароба прыцягвае да сябе пільную ўвагу з-за магчымасці значнага сусветнага распаўсюджвання, лёгкага заражэння падарожнікаў, а таксама з-за верагоднага высокатэратагеннага дзеяння віруса, якога падазраюць у сувязі з павелічэннем колькасці нованароджаных з прыроджанай заганай — мікрацэфаліяй, якая выяўлена сёння ў эндэмічных па вірусе раёнах Бразіліі.

Інфекцыя, выкліканая вірусам Зіка
Сып на руцэ, у хворага на ліхаманку Зіка.
Сып на руцэ, у хворага на ліхаманку Зіка.
МКХ-10 A92.892.8
МКБ-10-КМ A92.8, U06 і A92.5
МКХ-9 066.3066.3
DiseasesDB 36480
MedlinePlus 007666
MeSH D000071243
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кароткая гістарычная даведка правіць

У 1947 годзе навукоўцы, якія даследавалі жоўтую ліхаманку, правялі вірусалагічнае даследаванне крыві на вышыні ліхаманкі ў адной з малп, злоўленай у лесе Зіка[en] (на мове абарыгенаў «Зіка» літаральна азначае «зараснікі») недалёка ад навукова-даследчага інстытута вірусаў у Энтэбэ, Уганда. Навукоўцы чакалі, што выявяць звычайны вірус жоўтай ліхаманкі, але вылучаны імі агент хоць і належаў да флавівірусаў, але да гэтага не быў вядомы. Таму яны яго апісалі, як вірус Зіка. У 1952 годзе ва Угандзе, Танзаніі і 1954 годзе ў Нігерыі вірус удалося вылучыць ад чалавека. З часу адкрыцця да 2007 года пацверджаныя выпадкі Зіка-віруснай інфекцыі ў Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі былі рэдкімі. Але ў 2007 годзе спачатку ўзнікла вялікая эпідэмія хваробы на астравах Мікранезіі, а трохі праз, у Палінезіі. Успышка распаўсюдзілася на астравы Кука і Новую Каледонію[1].

У 2016 годзе ўрада шэраг краін Лацінскай Амерыкі (напрыклад, Ямайкі, Сальвадора, Калумбіі) папрасілі жанчын адкласці цяжарнасць у сувязі з успышкай ліхаманкі Зіка ў рэгіёне. Бразільскі міністр аховы здароўя Марселу Каштру прызнаў, што краіна не спраўляецца з барацьбой супраць камара Aedes aegypti, галоўнага пераносчыка віруса Зіка, колькасць заражаных якім пераходзіць у эпідэмію (англ.)[2]. У прыватнасці ў Бразіліі за 2014 год было зарэгістравана каля 150 нованароджаных з мікрацэфаліяй, у наступным 2015 годзе падазрэнняў на мікрацэфалію было парадку 4000[3].

Эпідэміялогія правіць

 
Карта распаўсюджвання ліхаманкі Зіка. Студзень 2016.

Крыніца інфекцыі і рэзервуар у дзікай прыродзе застаюцца невядомымі. Найбольш верагодна, што людзі з’яўляюцца крыніцай інфекцыі прынамсі падчас вострых праяў у іх захворвання. Хвароба перадаецца іншым людзям трансмісіўным шляхам — праз укусы камароў роду Aedes, часцей за ўсё, віду Aedes aegypti, у трапічных і экватарыяльных рэгіёнах.

Акрамя таго, існуе высокая ступень верагоднасці вертыкальнай перадачы. У 2009 годзе ўсталяваны факт палавой перадачы віруса ад чалавека да чалавека[4]. Пра працягласць і сілу імунітэту пасля перанесенай хваробы пакуль дакладна невядома. Хвароба ўяўляе небяспеку з-за магчымасці лёгкага заражэння падарожнікаў у рэгіёнах Акіяніі і Амерыкі.

Зноскі

  1. Etymologia: Zika Virus (англ.). Emerging Infectious Diseases journal. Centers for Disease Control and Prevention (1 чэрвеня 2014). doi:10.3201/eid2006.ET2006. Праверана 22 студзеня 2016.
  2. Вірус Зіка: як Бразілія спазнілася з абвяшчэннем «надзвычайнай сітуацыі».
  3. Вірус Зіка: жанчын Бразіліі просяць адкласці цяжарнасць
  4. Foy, B. D.; Kobylinski, K. C.; Foy, J. L. C.; Blitvich, B. J.; Travassos Da Rosa, A.; Haddow, A. D.; Lanciotti, R. S.; Tesh, R. B. Probable Non–Vector-borne Transmission of Zika Virus, Colorado, USA // Emerging Infectious Diseases. — May 2011. — № 5. — Vol. 17. — Iss. 5. — P. 880–822. — DOI:10.3201/eid1705.101939. — PubMed.

Спасылкі правіць