Ліў Ульман
Ліў Ёхана Ульман (нарв.: Liv Johanne Ullmann; нар. 16 снежня 1938, Токіа, Японія) — нарвежская актрыса. Набыла сусветную вядомасць дзякуючы сваім ролям у фільмах Інгмара Бергмана і Яна Труэля.
Ліў Ульман | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 снежня 1938[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Linn Ullmann[d] |
Месца працы | |
Прафесія | сцэнарыст, аўтабіёграф, кінаактрыса, тэлеактрыса, тэатральная актрыса, тэлерэжысёр, кінарэжысёр |
Узнагароды |
прэмія «Даностыя»[d] (2007) Telenor Culture Award[d] (2009) Oslo City Culture Award[d] (2012) Q19360313? (2008) Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе (2004) Haugesund Walk of Fame[d] (2016) Den Spillende Faun[d] (1995) прэмія «Оскар» за выбітныя заслугі ў кінематографе[d] (2021) |
IMDb | ID 0880521 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЛіў Ульман нарадзілася ў Токіа, вырасла ў Канадзе, вучылася акцёрскаму майстэрству ў Лондане, працавала ў тэатры Ставангера, а пазней іграла ў Нацыянальным тэатры ў Осла. Яе зорка ўзышла ў 1966 годзе, калі яна знялася (разам з Бібі Андэрсан) у адным з найвялікшых фільмаў Інгмара Бергмана — «Персона» — у ролі Элізабет Фогелер, актрысы, якая змоўкла ў час спектакля і адмовілася гаварыць наогул.
Да гэтага фільма Ліў Ульман знялася ў пяці нязначных нарвежскіх і адным шведскім фільмах. Дзякуючы «Персоне» Ульман атрымала ролі ў амерыканскіх рэжысёраў. Пасля здымалася ў многіх фільмах рэжысёра Інгмара Бергмана, ад якога нарадзіла дачку, якая стала вядомай у Швецыі журналісткай. Неаднаразова намінавалася на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю.
Акрамя працы з Бергманам, Ліў Ульман сыграла на Брадвеі і ў Галівудзе велізарную колькасць роляў у п’есах Генрыка Ібсена. У 1977 годзе выйшла яе аўтабіяграфія «Змены».
У 1980-я гады Ліў Ульман занялася рэжысурай, яе фільмы ўдастоены шматлікіх прэмій. У 1995 годзе экранізавала раман-эпапею нарвежскай пісьменніцы нобелеўскай лаўрэаткі Сігрыд Унсет «Крысцін, Лаўрансава дачка».
Зноскі
правіць- ↑ Liv Ullmann // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Liv Ullmann // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118625233 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.