Людміла Іванаўна Пісарава
(Пасля перасылкі з Л. Пісарава)
Людміла Іванаўна Пісарава (29 мая 1939, г.п. Руба, цяпер у межах Віцебска — 23 мая 2011, Віцебск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1976). Узнагароджана Ордэнам Францыска Скарыны (2002).
Людміла Іванаўна Пісарава | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 мая 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 2011 (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0685431 |
Біяграфія
правіцьСкончыла студыю пры Беларускім тэатры імя Я. Коласа (1964), працавала ў ім (1963—2011).
Ролі ў тэатры
правіць- Казюра («Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна),
- Ульяна («Трывога» А. Петрашкевіча),
- Маці («Парог» А. Дударава, «…Таму, што люблю…» А. Паповай паводле п’есы «Дзень карабля»),
- Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага),
- Матруна («Улада цемры » Л. Талстога),
- Кісельнікава («Багна» А. Астроўскага),
- Далгова («Касатка» А. Талстога),
- Інеса («Каханне не жарты» П. Кальдэрона),
- пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О. Заградніка),
- Бодагава («Тэлевізійныя перашкоды» К. Сакані),
- Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага),
- Акуліна Іванаўна («Мяшчане » М. Горкага),
- Івета («Матухна Кураж і яе дзеці » Б. Брэхта).
Фільмаграфія
правіць- 1990 Плач перапёлкі: Гапка Сімукова
- 1985 З юбілеем пачакаем: Ганна Паўлаўна, жонка Рыгора
- 1985 Сяброў не выбіраюць: эпізод
- 1981 Палеская хроніка: Сарока
- 1981 Людзі на балоце (1-ы фільм)
Зноскі
Літаратура
правіць- Людміла Іванаўна Пісарава // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 261—262.
- Іваноўскі, Ю. Ордэны [Францыска Скарыны] — артыстам-коласаўцам / Ю. Іваноўскі // Віцебскі рабочы. — 2002. — 14 лют. — С. 1.