Маскоўскі архітэктурны інстытут

(Пасля перасылкі з МАРХІ)

Маскоўскі архітэктурны інстытут (МАрхІ) (руск.: Московский архитектурный институт (МАрхИ)) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая выпускае архітэктараў. Арганізаваны ў 1933 годзе. Інстытут працягнуў традыцыі маскоўскай архітэктурнай школы і вядзе сваё летазлічэнне з першай спецыялізаванай архітэктурнай школы, арганізаванай у 1749 годзе князем Дзмітрыем Ухтомскім.

Маскоўскі архітэктурны інстытут
(МАрхІ)
Московский архитектурный институт
Арыгінальная назва Московский архитектурный институт
Міжнародная назва Moscow Architectural Institute
Заснаваны 1933
Рэктар Дзмітрый Алегавіч Швідкоўскі
Выкладчыкаў 400
Краіна
Размяшчэнне  Расія, Масква
Юрыдычны адрас 107031, г. Масква, вул. Раждзественка, дом 11.
Сайт marhi.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Інстытут быў арганізаваны ў адпаведнасці з Пастановай Палітбюро ЦК УКП(б) ад 14 кастрычніка 1933 года і 5 верасня 1933 года. Інстытут працягнуў традыцыі маскоўскай архітэктурнай школы і вядзе сваё летазлічэнне з першай спецыялізаванай архітэктурнай школы, арганізаванай у 1749 годзе князем Дзмітрыем Ухтомскім, галоўным архітэктарам Масквы ў перыяд кіравання імператрыцы Лізаветы Пятроўны.

З 1994 г. Маскоўскі архітэктурны інстытут акрэдытаваны Каралеўскім інстытутам Брытанскіх архітэктараў (RIBA)[2].

Спецыялізацыя

правіць

Навучанне вядзецца па спецыяльнасцях:

  • Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў
  • Архітэктура прамысловых збудаванняў
  • Горадабудаўніцтва
  • Рэстаўрацыя і рэканструкцыя будынкаў
  • Архітэктура сельскіх населеных месцаў
  • Ландшафтная архітэктура
  • Тэорыя і гісторыя архітэктуры
  • Асновы тэорыі горадабудаўніцтва
  • Дызайн архітэктурнага асяроддзя

Вядомыя выкладчыкі

правіць

Вядомыя выпускнікі

правіць

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
  2. МАРХІ. Праверана 5 мая 2014.

Спасылкі

правіць